Крымінальную справу супраць яе паводле ч.1, арт.368 Крымінальнага кодэксу распачалі 15 сакавіка, і ўжо 16 сакавіка дзяўчыну затрымалі проста на працы – 28-гадовая жыхарка гарадскога пасёлку Ветрына працуе ў Полацку ў стаматалагічнай клініцы. Некалькі дзён пасля затрымання яна знаходзілася ў Полацкім ІЧУ, а потым яе перавялі ў Віцебскі СІЗА. Родныя чакаюць лістоў ад зняволенай, але іх пакуль няма.

Віцебскі відэаблогер – падазраваны ў крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула 391 «Абраза суддзі або народнага засядацеля». З гэтай нагоды ён быў затрыманы на трое сутак, а ў яго дома правялі ператрус. У выніку ягоны смартфон быў канфіскаваны, і яго змест вывучаюць міліцыянты. А сам Віталь Усціновіч прыняў рашэнне больш не закранаць палітычныя пытанні. Пра гэта ён спавясціў падпісчыкаў у апошнім выпуску свайго відэаблогу.

1 красавіка дзяўчыну затрымалі на наўпрост працоўным месцы, дэманстратыўна надзелі кайданкі і павезлі на допыты. Сёння, 4 красавіка, у судзе Наваполацка чакаецца разгляд адміністратыўнай справы, заведзенай у дачыненні да Бахмутавай. Яе падазраюць у распаўсюджванні, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючую такую ​​дзейнасць. 

Затрыманне адбылося 30-га сакавіка. Па звестках праваабаронцаў, жанчыну вінавацяць паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Сябры і знаёмыя чакалі, што сёння над спадарыняй Таццянай адбудзецца суд. Аднак працэсу не было, і падобна, што жанчыну будуць трымаць пад вартай 72 гадзіны. Такое шырока практыкуецца на Віцебшчыне: затрыманых па «палітычных» артыкулах не судзяць адразу, а выпісваюць позвы ў суды пасля трох сутак знаходжання за кратамі.

Увечары 30-га сакавіка карыстальнікі  Telegram, знаёмыя з найстарэйшым віцебскім апазіцыянерам, атрымалі дзіўныя паведамленні. Паводле допісаў службы мэсэнджару, Барыс Хамайда зарэгістраваўся ў Telegram каля 22-й гадзіны вечара. Сітуацыя неверагодная ў прынцыпе, бо актывіст знаходзіцца пад арыштам, а ягоны тэлефон тым часам павінны захоўваць супрацоўнікі ІЧУ. Або міліцыянты, калі апарат забраны для нейкіх следчых дзеянняў. У любым выпадку, гаспадар карыстацца ім не можа. Хто ж тады ўвайшоў Telegram пад выглядам Барыса Хамайды?