Прыехалі пяць чалавек, зайшлі ў дом яго маці. Двое з іх у бронекамізэльках, на танаваным бусе. Паклікалі суседзяў у якасці панятых. Паказалі нейкую паперу (відаць, пастанову на агляд або ператрус), але маці не запомніла, што там было напісана. Што хацелі — незразумела. Нічога з хаты не забралі. Маці не затрымлівалі. Ніякіх папер не пакінулі.

Прычыны затрымання пакуль не вядомыя, адна з версій – гэта рэпосты ў сацыяльных сетках навінаў з так званых экстрэмісцкіх інтэрнэт- рэсурсаў. Зрэшты, асабістыя старонкі Захара Сабіна ў сацыяльных сетках прысвечаны пераважна музыцы і анонсам выступу рок-гурта Detroit hills. Апошні выступ гурта ўродным Наваполацку адбыўся якраз 27-га жніўня – у дзень, калі і быў затрыманы Захар Сабін.

Па падазрэнні ў абразе Аляксандра Лукашэнку ў Віцебску затрымалі Сяргея Сесіцкага. У ліпені пракуратура прызнала старонку Сесіцкага ў Facebook экстрэмісцкімі матэрыяламі. Доступ да яе ў Беларусі быў абмежаваны. 

Двое супрацоўнікаў міліцыі завіталі да жанчыны дамоў у першай палове дня і правялі ператрус. Паведамілі, што ў межах крымінальнай справы, аднак якой — не сказалі, піша «Вясна».
Людміла Чамурака, якая мае анкалагічнае захворванне, некалькі разоў затрымлівалася разам з мужам, была адміністрацыйна пакараная. Раней улады пагражалі забраць у сям’і дзяцей.

11 ліпеня у МЗС Беларусі выклікалі амбасадарку Швецыі ў Беларусі Крысціну Юханесан. Шведскаму боку быў заяўлены пратэст у сувязі з перахоўваннем і зробленым нібыта з удзелам супрацоўнікаў амбасады ў Мінску патаемным вывазам Віталя і Уладзіслава Кузнечыкаў, паведамляе прэс-служба МЗС.