З пачатку 2023 года Віцебск "накрыла" магутная хваля рэпрэсій у дачыненні да апанентаў рэжыму
Пасля навагодніх святаў, па Віцебскаму регіёну зноўку паднялася хваля затрыманняў і судовых працэсаў над грамадзянамі, якія адмоўна выказваліся ў бок работнікаў міліцыі, кіраўніка краіны, распальвалі сацыяльную варожасць ці розніцу, аказвалі садзейнічанне ў экстрэмісцкай дзейнасці.
На Віцебшчыне вырасла колькасць выпадкаў супраціву і непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй МУС, з пачатку года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана больш за 20 выпадкаў актыўнага супраціву і непадпарадкавання дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, якія падпадаюць пад санкцыі Крымінальнага кодэкса. Акрамя таго, больш за 1000 грамадзян былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні ёй паўнамоцтваў. Тое, што колькасць канфліктных сітуацый падчас зносінаў з прадстаўнікамі міліцэйскіх структур расце, з’яўляецца трывожным сігналам пра адсутнасць даверу і павагі да супрацоўнікаў МУС на фоне гвалтоўных эксцэсаў з боку апошніх.
Жыхара Дуброўна вінавацяць у тым, што ён дапамагаў “палітычным” бегчы за мяжу ад пераследу
Пра затрыманне актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і былога мытніка Мікалая Куляшова стала вядома з дяржаўных СМІ. Пра абставіны арышту па ягонай крымінальнай справе нічога не гаворыцца, але прапагандыстамі акцэнтуецца ўвага на тым, што ён дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу.
У Віцебску затрымалі траіх чалавек, якія маюць дачыненне да гастрапаба ROK’I PUB
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне Іллі Кульмана і Паўла Пятруніна, заснавальнікаў паба. Вядома таксама, што сярод затрыманых ёсць чалавек па прозвішчы Ларкоў (імя ўдакладняецца), у якога дома зранку прайшоў ператрус. Жыхары Віцебску выказваюць версію, што адміністрацыю паба затрымалі за правядзенне канцэрта спявачкі, якая выступае пад псеўданімам Iva Sativa. Яе сольны канцэрт прайшоў у ROK’I PUBе 10-га снежня.
З Мёраў паведамляюць пра чарговы «хапун»
Праваабаронцам стала вядома, што на Мёрскім металапракатным заводзе адбыўся масавы «хапун» – затрымана як мінімум пяць чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля прэзідэнцкіх выбараў затрыманым інкрымінуюць «злівы» у ЧКБ і абразы ў каментарах. Дома ў затрыманых праводзяць ператрусы.