Брыцікаву і Кухаронка вінавацяць паводле арт. 361 Крымінальнага Кодэксу
Праваабаронцам стала вядома, што Вольгу Брыцікаву, былую старшыю незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан», вінавацяць паводле ч. 1 арт. 361 КК РБ (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь). Аляксандра Кухаронка вінавацяць паводле таго ж артыкула, але па каторай частцы – звестак няма.
У Наваполацку затрымалі Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка, іх вінавацяць за заклікі да санкцыяў
Паводле праваабаронцаў, затрыманне, меркавана, адбылося 11 жніўня. Вольга Брыцікава, былая старшыня незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан», была на лецішчы калі па яе прыехалі супрацоўнікі АМАПу. Абодвух затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).
Падчас пілігрымкі затрымалі Барыса Хамайду
Затрыманне адбылося 28 ліпеня. 75-гадовы грамадскі актывіст і вернік, Барыс Хамайда выправіўся ў Росіцу, каб узяць удзел у пілігрымцы, прысвечанай росіцкім мучанікам, святарам марыянам Юрыю Кашыру і Антонію Ляшчэвічу, якія 80 гадоў таму, у лютым 1943г., былі спаленыя ў мясцовым касцёле разам з парафіянамі. З Віцебска да Бігосава спадар Барыс ехаў дызелем, каб прайсці пехам апошнія 10 км. Але яго затрымалі памежнікі.
Супраць навапалачаніна распачалі крымінальную справу за пашкоджанне аўто з літарай «Z»
Машына належыць вядомаму прарасейскаму актывісту Сяргею Юдаеву, яна была прыпаркавана каля наваполацкага гарадскога аддзела міліцыі і адразу кідалася ў вочы: на капоце і бакавінах былі намаляваныя вялікія літары «Z». Ранкам 1 ліпеня гаспадар убачыў, што лабавое шкло абліта белай фарбай. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі за гэта 53-гадовага Іллю Двойрына. Відэа затрымання было размешчана ў афіцыйных тэлеграм-каналах.
У Наваполацку аблілі фарбай аўто прарасейскага актывіста. Міліцыя кажа, што вінаватага затрымалі
Машына Сяргея Юдаева з крымскімі нумарамі і вялікай літарай «Z» на капоце была пыпаркавана каля Полацкага РАУС. Ранкам 1 ліпеня гаспадар знайшоў сваю машыну з аблітым белай фарбай лабавым шклом. І праз некалькі дзён супрацоўнікі райаддзела міліцыі нібыта затрымалі вінаватага – прынамсі, на афіцыйны сайце Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС з“явілася відэа затрымання. Аднак, як кажуць, засталіся пытанні.