СК перадаў у пракуратуру яшчэ адну віцебскую справу «за абразу прэзідэнта»
Пра абвінавачанага – «28-гадовага жыхара Віцебску» – паведаміла ўпраўленне следчага камітэту па Віцебскай вобласці. Ягонае імя не паведамляецца, але вядома, што ён працуе кіроўцам, жанаты, мае дваіх няпоўнагадовых дзяцей, меў адміністрацыйныя пакаранні, у тым ліку за парушэнне парадку арганізацыі і правядзенне масавых мерапрыемстваў.
СК масава апытвае жыхароў Віцебшчыны пра «дыверсіі» на чыгунцы
Пра выклікі да следчых паведамляюць жыхары абласнога цэнтру, а таксама Наваполацку і Воршы. Як правіла, усё гэта людзі, якія «засвяціліся» падчас мірных пратэстаў 2020-га году, і праз гэта трапілі ў міліцэйскую «базу нядобранадзейных асобаў». Падчас допытаў гучаць практычна аднолькавыя пытанні, бо следчыя ў Віцебску і іншых гарадах працуюць па замове са сталіцы, дзе распачатая крымінальная права з нагоды «дыверсій» на чыгунцы. Нумар і сутнасць крымінальнай справы не паведамляюць, а выкліканых на допыт апытваюць у якасці «сведкаў».
За кіраўніцтва экстрэмісцкім чатам затрыманы 25-гадовы віцебчук
Чат, які ставяць у віну хлопцу, быў створаны яшчэ ў 2020-м, калі ў краіне назіралісь масавыя пратэстныя акцыі. Затрыманага хлопца клічуць Максім Собалеў, яму 25 гадоў і родам ён з Віцебска. Не так даўно ён скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава.
Двое віцяблян збеглі за мяжу ад крымінальнага пераследу за ўдзел у пратэстах 2020 года
Жыхары Віцебска бацька і сын Кузнечыкі, якія жылі ў амбасадзе Швецыі ў Мінску, уцяклі ў Латвію. Віталь і Уладзіслаў знаходзіліся на тэрыторыі амбасады з пачатку верасня 2020 года. Яны хацелі атрымаць палітычны прытулак у Швецыі, бо іх пераследавалі сілавікі за актыўны ўдзел у пратэстах, за што была заведзеная крымінальная справа. Рэлакацыя заняла крыху болей адных сутак.
У Віцебску неўзабаве пачнецца суд над інжынерам-праграмістам, які апублікаваў асабістыя дадзеныя 1,5 млн. чалавек
Па дадзеных следства, 35-гадовы работнік, разлікова-касавага цэнтра ў Віцебску за тры гады скапіяваў з інфармацыйнай сістэмы персанальныя дадзеныя амаль 1,5 мільёна грамадзян Беларусі. Імя абвінавачанага ў СК не раскрылі, але ў тэлеграме ён называў сябе як "Zivie Bielarus". Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перададзены ў пракуратуру Віцебска для накіравання ў суд.