Пра затрыманне актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і былога мытніка Мікалая Куляшова стала вядома з дяржаўных СМІ. Пра абставіны арышту па ягонай крымінальнай справе нічога не гаворыцца, але прапагандыстамі акцэнтуецца ўвага на тым, што ён дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу.

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне Іллі Кульмана і Паўла Пятруніна, заснавальнікаў паба. Вядома таксама, што сярод затрыманых ёсць чалавек па прозвішчы Ларкоў (імя ўдакладняецца), у якога дома зранку прайшоў ператрус. Жыхары Віцебску выказваюць версію, што адміністрацыю паба затрымалі за правядзенне канцэрта спявачкі, якая выступае пад псеўданімам Iva Sativa. Яе сольны канцэрт прайшоў у ROK’I PUBе 10-га снежня.

Праваабаронцам стала вядома, што на Мёрскім металапракатным заводзе адбыўся масавы «хапун» – затрымана як мінімум пяць чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля прэзідэнцкіх выбараў затрыманым інкрымінуюць «злівы» у ЧКБ і абразы ў каментарах. Дома ў затрыманых праводзяць ператрусы.

У вечары, 28 лістапада, адбыўся ператрус па месцы прапіскі грамадскай і палітычнай дзяячкі з Наваполацка Вольгі Дамаскінай. Вольга ўжо больш за год знаходзіцца разам з мужам за межамі Беларусі і не займаецца публічнай палітыкай.

Вобшукі адбыліся прынамсі ў 11 чалавек. Траіх затрымалі, а аднаго з іх сілавікі звезлі ў Мінск. Нагодай для масавага пераследу жыхароў Паставаў мясцовыя называюць пратэсты 2020 года і крытыка кіраўніка раёна. Вядомыя імёны траіх затрыманых — гэта Юры Дзіковіч, Уладзімір Лашчотка і Сяргей Ляўко, якога губазікаўцы забралі ў Мінск.