Выбарчая кампанія-2016 На чарговым паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі 28 жніўня было агучана, што максімальны памер выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага сходу не павінен перавышаць 25,5 тысяч беларускіх рублёў. У параўнанні з выбарчай кампаніяй 2016 года пазіцыя ЦВК на гэты конт не змянілася: тады верхні парог таксама складаў 1000 базавых велічыняў.

Давайце палічым, што можна зрабіць кандыдатам у дэпутаты ў агітацыйнай кампаніі за гэтыя грошы. Такім чынам, за 25, 5 тысяч рублёў можна, напрыклад:

  1. Правесці 510 сустрэч з выбаршчыкамі ў зале на 70 чалавек у цэнтры Мінска ці
  2. Вырабіць 100 вялікіх расцяжак для гарадскіх білбордаў або
  3. Надрукаваць больш за 650 тысяч агітацыйных улётак памерам А4 ці
  4. Вырабіць 1500 сцягоў з партыйнай сімволікай або
  5. Замовіць 212 вінілавых банэрных расцяжак плошчай 5 квадратных метраў для вуліц або
  6. Вырабіць 340 банэраў-павукоў для выбарчай кампаніі.

Кошты, зразумела, асераднёныя, але, як бачым, за гэтыя грошы можна не так уж і мала зрабіць. Нагадаем, выбарчыя фонды ствараюцца добраахвотна для фінансавання перадвыбарчай агітацыі. Яны могуць быць сфарміраваны за кошт уласных сродкаў кандыдата ў дэпутаты. Грамадзяне таксама маюць права ўносіць ахвяраванні. Памер унёску аднаго чалавека ў сукупнасці не можа перавышаць 5 базавых велічыняў або 127,5 рублёў. Юрыдычная асоба можа пералічыць не больш за 10 базавых велічыняў або 255 рублей.

Дарэчы, як ужо згадвалася, цяпер грошы ў выбарчыя фонды можна будзе пералічваць з дапамогай інтэрнэт-банкінгу. Раней гэта можна было зрабіць толькі ў банку. Папаўненне фондаў кандыдатаў праз інфакіёск па-ранейшаму не прадугледжваецца

Крыніца: Агітацыйная кампанія за 25 тысяч рублёў — як гэта?