Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", паводле міжнароднага кіраўніцтву па вызначэнні паняцця "палітычны вязень", лічыць Данілу Бяглеца, Айдара Губайдуліна, Ягора Жукава, Кірыла Жукава, Яўгена Каваленку, Аляксея Міняйлу, Івана Падкапаева, Самаріддзіна Раджабава і Сяргея Фаміна палітвязнямі.

Яны сталі фігурантамі крымінальнай справы аб «масавых беспарадках», якія нібыта адбыліся 27 ліпеня ў Маскве. Тады адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць нядопуску апазіцыйных кандыдатаў да выбараў у Масгардуму. Справу распачалі праз тры дні, 30 ліпеня. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення названых людзей, прыцягнення да адказнасці вінаватых у іх незаконным пераследзе, а таксама вінаватых у гвалтоўных разгонах мірных сходаў у Маскве і іншых гарадах Расіі.

У чым абвінавачваюцца

  • Усе фігуранты справы былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 212 КК РФ («Удзел у масавых беспарадках, якія суправаджаліся гвалтам і знішчэннем маёмасці»).
  • Чацвёра арыштаваных - Даніла Бяглец, Кірыл Жукаў, Яўген Каваленка і Іван Падкапаеў - абвінавачваюцца па ч.1 арт. 318 КК РФ («Прымяненне не небяспечнага для жыцця і здароўя гвалту да прадстаўніка ўлады»). 3 верасня 2019 году Іван Падкапаеў прыгавораны да трох, а Даніла Бяглец да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.
  • Айдар Губайдулін і Самаріддзін Раджабаў, на думку следчых, удзельнічаючы ў масавых беспарадках, рыхтаваліся здзейсніць гвалт супраць сілавікоў: ч. 3 арт. 30, ч. 1 арт. 318 КК РФ («Замах на прымяненне гвалту да прадстаўніка ўлады»).
  • Пасля таго, як беспадстаўнасць абвінавачванняў у «масавых беспарадках» у дачыненні да Ягора Жукава стала відавочнай, 3 верасня яны былі замененыя на абвінавачванні па ч. 2 арт. 280 КК РФ («Заклікі да экстрэмізму праз інтэрнэт»).
akciya_moskva_2.jpg
Фота Андрэй Рушайла-Арно

Чаму ПЦ "Мемарыял" лічыць іх невінаватымі

  • Прадстаўнікі «Мемарыялу» знаходзіліся на месцы падзеяў 27 ліпеня і падрабязна вывучылі відэазапісы акцыі пратэсту і «сутыкненняў» дэманстрантаў і сілавікоў, а таксама матэрыялы крымінальнай справы. Мы перакананыя: маніфестацыя насіла мірны характар. Усе дадзеныя сведчаць аб тым, што ніякіх масавых беспарадкаў у Маскве не было.
  • Згодна з арт. 31 Канстытуцыі Расіі, свабода мірных сходаў з'яўляецца адным з найважнейшых грамадзянскіх правоў. Улады павінны спрыяць правядзенню сходаў, ахоўваць іх бяспеку. 27 ліпеня яны паступілі наадварот: перашкаджалі мірнай акцыі, разганялі яе, затрымалі каля 1,5 тысяч яе ўдзельнікаў, ужываючы гвалт. Незаконная перашкода правядзенню мітынгу, дэманстрацыі або сходу караецца па арт. 149 КК РФ пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
  • Факты «гвалту», якія інкрымінуюць некалькім фігурантам справы па арт. 318 КК РФ, па сутнасці, такімі не з'яўляюцца. Так, Самаріддзін Раджабаў, відавочна, не мог прычыніць шкоды сілавікам ў шлемах і «брані», кінуўшы ў іх пластыкавую бутэльку. Немагчыма лічыць гвалтам і дотык пальцамі адной рукі Кірыла Жукава да шлема спецназаўца і хапанне за руку паліцэйскага Данілам Бегляцом. Акрамя таго, неабходна ўлічваць, што ўсе гэтыя выпадкі адбыліся як зваротная спантанная рэакцыя на незаконны гвалт сілавікоў супраць дэманстрантаў.
akciya_moskva_3.jpg
Фота Андрэй Рушайла-Арно

Палітычны матыў

  • Аб палітычным матыве пераследу ўдзельнікаў акцыі 27 ліпеня, у прыватнасці, сведчыць апазіцыйны характар ​​гэтай маніфэстацыі. Мы лічым, што крымінальная справа накіраваная на аказанне ціску на ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Маскве.
  • Арыштаваных апазіцыянераў прысудзілі фактычна загадзя - пра тое, што ў Маскве адбыліся «масавыя беспарадкі», заявілі мэр Масквы Сяргей Сабянін, а таксама, ўскосна, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Тым самым яны аказалі ціск на праваахоўныя органы і суды. Дзяржаўнае тэлебачанне і іншыя праўладныя СМІ заявілі пра нібыта «масавыя беспарадкі». Яны назвалі пратэстуючых злачынцамі, якіх спансіруе Захад, а таксама «іншагароднімі» (г. зн. асобамі, чые правы нібыта не маглі быць парушаныя адмовамі ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Масгардумы).
  • Мы лічым, што гэтыя супрацьпраўныя і амаральныя дзеянні ўладаў ажыццяўляюцца з мэтай пазбавіць апазіцыю грамадскай падтрымкі, прымусіць грамадзянаў баяцца ўдзельнічаць у пратэстах, дадаткова абмежаваць свабоду сходаў і свабоду выказвання меркаванняў.

Прызнанне людзей палітвязнямі не азначае ні згоды ПЦ "Мемарыял" з іх поглядамі і выказваннямі, ні ўхвалення іх выказванняў або дзеянняў.

Яндэкс-кашалёк 410011205892134 і карта «Ашчадбанка» № 5469 3800 7023 2177 Фонду дапамогі палітвязням для дапамогі ўсім палітвязням.

Крыніца: «Мемарыял» прызнаў палітвязнямі дзевяць абвінавачаных па справе аб «масавых беспарадках» у Маскве