- Катэгорыя: Вясна
Сябра Руху «За Свабоду» Ілля Дабратвор звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію ЦВК па тлумачэнні, ці можна рабіць сэлфі на выбарчым участку. Адказ - несуцяшальны.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі РАУС паведаміў каардынатару кампаніі «За здаровы Магілёў», эка-актывісту Андрэю Бодзілеву, што крымінальную справу ў дачыненні да яго заводзіць не будуць.
- Катэгорыя: Вясна
Увесну сайт ПЦ “Вясна” паведамляў пра высновы даклада «Сацыяльна-эканамічнае становішча ромскага насельніцтва Беларусі», які ініцыятыва Romaintegration разам з “Беларускай цыганскай дыяспарай” прэзентавала 14 траўня 2019 года. Апроч дэмаграфічных пытанняў, выступоўцы акрэслілі тэму этнічнага прафілявання ў дачыненні да ромаў.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст Руху “За Свабоду!” Віктар Янчурэвіч сутыкнуўся з недабрасумленнай агітацыяй свайго канкурэнта-вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты па Партызанскай выбарчай акрузе №110 у Мінску. Пра гэта ён паведаміў 16 верасня ў сябе на старонцы ў фэйсбуку. Праўда, той канкурэнт, дырэктар Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, Віктар Малатоўнік чамусьці ўжо называе сябе кандыдатам у дэпутаты. Відавочна, што ён паспяшаўся, бо для гэтага трэба быць зарэгістраваным адаведнай камісіяй.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі завершылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў. Ініцыятыўныя групы змогуць ладзіць пікеты па зборы подпісаў да 7 кастрычніка. Распавядаем, каго часцей за ўсё будзеце бачыць на вуліцах сваіх гарадоў з падпіснымі лістамі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам “Вясны” 17 верасня перадалі аўдыёзапіс размовы з супрацоўніцай папраўчай калоніі №22 “Ваўчыныя норы”, што ў Івацэвічскім раёне.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч заўважыў на сайце Мінскага абласнога выканаўчага камітэту агітацыю за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты “Белай Русі”. Пры тым, што нормамі выбарчага заканадаўства правядзенне агітацыі да моманту рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты забаронена. 13 верасня на сайце выканкама быў размешчаны матэрыял у падтрымку галоўнага доктара ўстановы аховы здароўя “Барысаўскі радзільны дом” Аляксандра Шыпулы.
- Катэгорыя: Вясна
Вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты, актывісту актывісты БСДП “Народная Грамада” Валянціну Троцкаму, які збіраў подпісы па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 у Мінску, вынеслі папярэджанне за парушэнне выбарчага заканадаўства. Адпаведнае рашэнне вынесла 16 верасня Мінская гарадская выбарчая камісія. Прычынай папярэджання сталі надпісы на стэндзе, які выкарыстоўваўся на пікетах Троцкага па збору подпісаў, “Лукашенко должен уйти” і “Моя позиция” з некалькімі пунктамі.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 16 верасня, у аграгарадку Азярніца Слонімскага раёна прайшоў пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК Віктара Марчыка.
- Катэгорыя: Вясна
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, а таксама за межамі краіны ўтвораны 5831 выбарчы участак для для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Звесткі апублікаваныя на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі 16 верасня.