- Катэгорыя: Вясна
Суд на актывістам Зміцерам Паліенкам, які пачнецца 25 верасня у Мінскім гарадскім судзе, будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Пра гэта Паліенка паведаміў сяброўцы Насты Гусевай.
- Катэгорыя: Вясна
Вылучэнцу ў кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміру Няпомняшчых 20 верасня выбарчая камісія Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 33 вынесла папярэджанне.
- Катэгорыя: Вясна
Кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў вылучаецца чалавек у інвалідным вазку - Яўген Шаўко. У выпадку яго абрання ў Парламент, ён "абнуліць" 30-гадовы тэрмін адсутнасці там чалавека з бачнай інваліднасцю (fдзіным дэпутатам на вазку каля 30 гадоў таму быў Мікалай Калбаска).
- Катэгорыя: Вясна
Кампанія ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" “За права на інфармацыю” сумесна з Symbal.by і Hrodna.life праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі, які адзначаецца 28 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
19 і 20 верасня ў Цэнтры міжнародных даследаванняў у Жэневе праходзіць Еўрапейская рэгіянальная кансультацыя па Агульных заўвагах Камітэта па правах чалавека ААН па артыкуле №21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП) «Права на мірныя сходы».
- Катэгорыя: Вясна
Старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігару Барысаву стала вядома, што на збор подпісаў у падтрымку старшыні "Белай Русі" Генадзя Давыдзькіз мінскай школы №178 было адпраўлена 70 настаўнікаў. Пра гэта Барысаў паведаміў у фэйсбуку.
- Катэгорыя: Вясна
Барысаўская акруговая камісія №62 вынесла папярэджанне актывісту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Абрамовічу і яго ініцыятыўнай групе "ў сувязі з парушэннем парадку збора подпісаў". Пра гэта 19 верасня паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч. Падставай для папярэджання стала паведамленне па пасяджэнні сябра камісіі Б.Лапуцькі і два рапарты Барысаўскага РУУС.
- Катэгорыя: Вясна
"Правы зняволеных. Гуманізацыя сістэмы выканання пакаранняў Беларусі "- круглы стол пад такой не зусім звычайнай для Беларусі назвай правёў Беларускі дакументацыйны цэнтр у рамках грамадскай кампаніі «Вярнуць чалавека» 19 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу апошніх двух скліканняў Галіна Філіповіч правяла ў Светлагорску 18 верасня чарговы прыём грамадзян. Нічога тут дзіўнага: дэпутат мусіць сустракацца са сваімі выбаршчыкамі, адказваць на іх набалелыя пытанні, распавядаць пра сваю кіпучую дзейнасць на ніве дзяржаўнага будаўніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік з Віцебска Леанід Свецік звярнуўся ў дзейсную Палату прадстаўнікоў з просьбай растлумачыць палажэнне першага абзаца арт. 49 Выбарчага кодэкса.