- Катэгорыя: Вясна
Доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працягваюць назіраць за выбарчай парламенцкай кампаніяй і фіксаваць парушэнні, якія дапускаюць, у тым ліку, сябры акруговых выбарчых камісій падчас сваіх пасяджэнняў. У гэты раз назіральніца кампаніі Наталля Сацункевіч па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 г. Мінска заўважыла падчас другога пасяджэння акруговай выбарчай камісіі 5 верасня, што чальцы камісіі ігнаруюць свае абавязкі па нашэнні бэйджаў са сваімі прозвішчамі. Такі абавязак прадугледжаны Практычным дапаможнікам (п.2.4), зацверджанным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, дзе напісана, што “чальцы камісіі абавязаны насіць бэйджы падчас дзяжурств і пасяджэнняў камісіі”. Трэба заўважыць, што гэта з'яўляецца часткай празрыстасці і адкрытасці выбарчай кампаніі.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" у "БелГазеце" распавядае пра тое, як прайшлі першыя этапы выбарчай кампаніі 2019.
- Катэгорыя: Вясна
11 верасня гарадзенскі назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель пісьмова звярнуўся ў арганізацыйна-кадравае ўпраўленне Гродзенскага аблвыканкаму і ў абласную ТВК з заявай, каб яму дазволілі прысутнічаць на семінары для кіраўніцтва АВК, абласной ТВК і кіраўнікоў па арганізацыйнай працы райвыканкамаў Гарадзенскай вобласці і адміністрацый Гродна, які праводзіць ЦВК.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" правялі аналіз дадзеных аб месцы працы сябраў некалькіх магілёўскіх выбарчых камісій - выбары амаль цалкам кантралююцца выканкамамі, кіраўніцтвам устаноў адукацыі і дзяржпрадпрыемстваў.
- Катэгорыя: Вясна
У Гародні прайшлі першыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.
- Катэгорыя: Вясна
11 верасня акруговая выбарчая камісія Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1 зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты актывіста і блогера Аляксандра Кабанава, паведамляе «Брэсцкая газета».
- Катэгорыя: Вясна
Паводле спісу, які апублікавала міжнародная няўрадавая арганізацыя Камітэт абароны журналістаў, Беларусь займае дзевятае месца ў свеце па жорсткай цэнзуры прэсы, паведамляе БАЖ. Рэпрэсіўныя ўрады карыстаюцца складанай лічбавай цэнзурай і сачэннем нараўне з больш традыцыйнымі метадамі, каб прымусіць замаўчаць незалежныя СМІ.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляюць назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», у галоўных гарадах Палесся патэнцыйныя кандыдаты на дэпутатаў актыўна ўключыліся ў выбары. Праўда, падпісанты, ставячы подпісы, часта выказваюць сумнеў, што на выбарах будзе выбар, піша "Палеская вясна". 10 верасня з’явіўся першы пікет за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты ў самым праблемным горадзе Гомельшчыны. У мікрараёне «Першамайскі» подпісы збіраў Дзмітрый Савіч, які прадстаўляе грамадзянскую кампанію «Еўрапейская Беларусь».
- Катэгорыя: Вясна
Памятаеце выпадкі, калі некаторых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» не пусцілі на першыя пасяджэнні акруговых выбарчых камісій? Назіральнікі абскардзілі дзеянні сябраў камісіі, і нават некаторыя камісіі прызналі свае памылкі.
- Катэгорыя: Вясна
Другое пасяджэнне акруговага выбаркама па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31 адбылося 11 верасня.