Пікет "Еўрапейскай Беларусі" 8 верасня. Фота: БНК. У першы дзень вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 8 верасня актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі пікеты па зборы подпісаў.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі з 8 верасня па 7 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.

Кандыдаты Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі №35 на выбарах 2016 года. Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка правёў параўнальны аналіз складу выбарчай камісіі Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі №35 з мінулымі парламенцкімі выбарамі 2016 года.

Уладзімір Дунаеў, Алег Пашкевіч і Ліза Шчапяцільнікава На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" восьмага верасня адбылася канферэнцыя па тэме “Змены ў заканадаўства “Аб адтэрміноўках” і правы чалавека”. На мерапрыемстве абмяркоўваўся шэраг пытанняў, звязаных з правам на адукацыю і яго суадносінамі з абавязкам бараніць краіну, а таксама была прынята адпаведная рэзалюцыя.

Што ж новага паказалі першыя этапы выбарчай кампаніі? Адказаць на гэтае пытанне можна вельмі простра – нічога. Нічога істотна новага. Усё адбываецца пад пільным кантролем выканаўчай “вертыкалі”, якая спраўна і без збояў робіць сваю з гадамі добра адладжаную працу.

6 верасня па краіне прайшоў разгляд шэрагу грамадзянскіх спраў па скаргах апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. Скаргі падавалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, “Руху "За Свабоду” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Cуддзя Гарадзенскага абласнога суда Зоя Нікольская з удзелам пракурора Сняжаны Дворнікавай разгледзела скаргу Аб'яднанай грамадзянскай партыі на неўключэнне ў склад камісій яе сябраў. Інтарэсы рэгіянальнай структуры на судзе прадстаўляў Павел Драчоў. Ён падтрымаў выкладзенае ў скарзе: Гарадзенская філія АГП вылучала шэсць сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльную і акруговыя выбарчыя камісіі. У ТВК быў вылучаны Ігар Канстанцінавіч Банцар, у акруговыя выбарчыя камісіі: па Гарадзенскай Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50 – Павел Драчоў, Гарадзенскай-Цэнтральнай №51 – Ежы Грыгенча, Гарадзенскай-Ленінскай №52 – Сяргей Улановіч, Івейскай №54 – Іван Сташкевіч, Смаргоньскай №59 – Мікалай Уласевіч. Аніводны з гэтых вядомых людзей не быў уключаны ў склад ТВК і АВК.

6 верасня па краіне прайшоў разгляд шэрагу грамадзянскіх спраў па скаргах апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. Скаргі падавалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, “Рух за Свабоду” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Cуддзя Гарадзенскага абласнога суда Зоя Нікольская з удзелам пракурора Сняжаны Дворнікавай разгледзела скаргу Аб'яднанай грамадзянскай партыі на неўключэнне ў склад камісій яе сябраў. Інтарэсы рэгіянальнай структуры на судзе прадстаўляў Павел Драчоў. Ён падтрымаў выкладзенае ў скарзе: Гарадзенская філія АГП вылучала шэсць сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльную і акруговыя выбарчыя камісіі. У ТВК быў вылучаны Ігар Канстанцінавіч Банцар, у акруговыя выбарчыя камісіі: па Гарадзенскай Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50 – Павел Драчоў, Гарадзенскай-Цэнтральнай №51 – Ежы Грыгенча, Гарадзенскай-Ленінскай №52 – Сяргей Улановіч, Івейскай №54 – Іван Сташкевіч, Смаргоньскай №59 – Мікалай Уласевіч. Аніводны з гэтых вядомых людзей не быў уключаны ў склад ТВК і АВК.

Як паведаміў намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук "Гомельскай Вясне", афіцыйны сайт паўмільённага гораду і надалей будзе інфармаваць выбаршчыкаў на тэму выбараў выключна на рускай мове.

6 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ на неўключэнне яе сябраў у склад акруговых выбарчых камісій па Мінску. Працэс вядзе суддзя Іна Яблакава, якая адразу пачала казаць па-беларуску. Партыю БНФ прадстаўляе юрыст Юры Чавусаў. З боку адказчыка - прадстаўніца Мінгарвыканкама Ірына Янушэвіч

Светлагорскі ЛПП. Фота: "Гомельская праўда". У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнулася жыхарка Беларусі Таццяна Г., якая цікавілася максімальным узростам для накіравання грамадзян, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.