- Катэгорыя: Вясна
З пачаткам кампаніі назірання за парламенцкімі выбарамі аднавілася і нашая даўняя дыскусія з ЦВК аб праве назіральнікаў рабіць фота-відэа-аўдыё запісы падчас назірання за выбарамі, уключна з падлікам бюлетэняў.
- Катэгорыя: Вясна
На пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 выклікаюць 11 верасня вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты Валянціна Троцкага.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі РАУС зацікавіўся эка-актывістам і прэтэндэнтам на месца ў Палаце прадстаўнікоў Андрэем Бодзілевым.
- Катэгорыя: Вясна
“Каля 100 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Масквы, каб падтрымаць незалежных кандыдатаў на выбарах ў гарадскую думу, якія адбыліся 8 верасня. Непрапарцыйная рэакцыя — грубая сіла і судовы пераслед — з боку Нацыянальнай гвардыі і паліцыі для падаўлення гэтага выбуху грамадзянскай актыўнасці выдае страх палітычнага істэблішменту”, — гаворыцца ў дакладзе Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), дзе таксама адзначаецца “высокі ўзровень удзелу моладзі” як “тэндэнцыя ўзмацнення палітычнай актыўнасці сярод маладога пакалення”.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі праходзяць нарады і семінары, прысвечаныя арганізацыі выбарчага працэсу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Арганізоўваюць іх абласныя і Мінскі гарадскі выканкамы. У нарадах прымаюць удзел кіраўніцтва ЦВК, прадстаўнікі аблвыканкаму, старшыні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Назіральнікі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” хацелі таксама патрапіць на гэтыя семінары на падставе артыкула 13 Выбарчага кодэкса, які дазваляе гэта зрабіць, сыходзячы з прынцыпаў галоснасці і адкрытасці правядзення выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвяшчае набор назіральнікаў за галасаваннем падчас парламенцкіх выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
У Смаргоні адбылося чарговае пасяджэнне акруговай камісіі №59 па у Палату прадстаўнікоў, якое працягвалася ўсяго чатыры хвіліны.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёве і Віцебску 10 верасня праходзяць нарады з удзелам кіраўніцтва ЦВК, прадстаўнікоў аблвыканкама, старшыняў тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Гледзячы на склад удзельнікаў гэтых нарадаў, размова будзе весціся аб арганізацыі выбарчага працэсу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
- Катэгорыя: Вясна
10 верасня пачалося асноўнае судовае паседжанне па іску Дмітрыя Серады і яго родных да Міністэрства фінансаў, УУС Заводскага раёна, МУС і ГУУС Мінгарвыканкама аб матэрыяльнай кампенсацыі з-за неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і АМАП падчас жорсткага затрымання 4 жніўня 2016 года.
- Катэгорыя: Вясна
Па агульнаму правілу выбары адбываюцца адкрыта і галосна, але праваабаронцам працягваюць паведамляць пра парушэнне гэтага асноўнага прынцыпа. Выбарчыя камісіі час ад часу адмаўляюць назіральнікам у ажыццяўленні фота-, відэа- і аўдыёзапісаў падчас пасяджэнняў.