Ілюстрацыйнае фота Студэнт Аршанскага каледжа ВДУ імя Пятра Машэрава Данііл - актывіст кампаніі "Пратэст BY", якая выступае супраць нядаўна прынятага закона "Аб адтэрміноўках". Каб выказаць сваё стаўленне да закона, хлопец вырашыў правесці адзіночны пікет у дазволеным для гэтага месцы (у аршанскім парку Герояў). Данііл падаў паведамленне ў райвыканкам, а там... паспяшаліся паведаміць пра гэта ў каледж, дзе вучыцца хлопец. А то "як бы чаго не выйшла".

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, 20 жніўня 2019 году Нічога новага і «сакрэтнага» ў дакладзе пра стан спраў у праваахоўных органах няма, — распавядае праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч журналістам Радыё Свабода.

Ператрус на офісе прафсаюза РЭП. Фота: "Наша Ніва". Перакладчык і актывіст РЭП Леанід Шчукін, які праходзіў сведкам па «справе прафсаюзаў», напісаў адкрыты ліст кіраўніцы адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Ён прасіў растлумачыць на якой падставе Следчы камітэт не аддае яму канфіскаваную яшчэ два гады таму тэхніку. Тэкст звароту апублікаваны на сайце praca-by.info.

Збор подпісаў у Гродна 26 студзеня 2014 года. Стала вядома, што 19 жніўня 2019 года Гарадзенскім гарвыканкамам вызначаны месцы, якія забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Сяргей Рэзчык. Фота: Leanid Sudalenka 20 жніўня судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда адмяніла пастановы Хойніцкага РАУС і раённага суда аб высылцы з Беларусі на 10 гадоў 40-гадовага грамадзяніна РФ Сяргея Рэзчыка, паведамляе "Гомельская Вясна".

Скрыншот Публічнай кадастравай карты Рэспублікі Беларусь. Намеснік кіраўніка Мінскай гарадской арганізацыі партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" Мікіта Краснакуцкі звярнуўся ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, для праверкі соответвия межаў Жодзінскага, Кастрычніцкага, Партызанскага і Лагойскага выбарчых акругаў на адпаведнасць патрабаванням артыкула 15-й Выбарчага кодэкса рэспублікі Беларусь.

Раман Юргель Гарадзенскі прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту, назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель атрымаў бюракратычны адказ на свой зварот у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Копія ліста для ўдзелу ў семінары ідэолагаў. Фота: nexta_tv Гомельскі гарвыканкам сумесна з гарадской арганізацыяй Беларускага таварыства «Веды» разаслалі кіраўнікам прадпрыемстваў усіх форм уласнасці ліст аб правядзенні семінара для ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада на тэму “Парламенцкія выбары ў Рэспубліцы Беларусь – 2019”.

Андрэй Бодзілеў і Уладзімір Краўчанка. Фота: mspring.online Каардынатар кампаніі "За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі абвясціў аб жаданні вылучацца ў кандыдаты ў дэпутаты парламента. Пра гэта піша mspring.online.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org Рэзкая ацэнка кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якую ён даў працы сілавікоў, не здзівіла беларускіх праваабаронцаў. Па словах юрыста праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянціна Стэфановіча, ужо шмат гадоў прыходзіцца сутыкацца са свавольствам супрацоўнікаў міліцыі, з выпадкамі грубага парушэння правоў грамадзянаў, у тым ліку катаваннямі, жорсткім бесчалавечым абыходжаннем, цытуе словы праваабаронцы Беларускае Радыё Рацыя.