Скрыншот з камеры відэаназірання Смаргонскага РАУС. Падчас нарады па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў, якая праходзіць 20 жніўня, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка жорстка крытыкаваў метады дзейнасці прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія нярэдка выкарыстоўваюць жорсткія сілавыя метады.

Людміла Кучура зачытвае петыцыю Пераслед асуджанага Пятра Кучуры ў ПК-15 і бяздзейнасць дзяржаўных органаў па іх спыненню вымусілі яго жонку Людмілу Кучура звярнуцца да спецдакладчыка ААН па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання пры падтрымцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра.

Ілюстрацыйнае фота: naviny.by На правядзенне выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ў 2019 годзе з бюджэту выдаткавана 22 мільёны 224 тысячы рублёў. Якім чынам будуць размеркаваныя гэтыя сродкі?

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна" Праваабаронцы на мінулым тыдні паведамілі, што пракуратура горада Мінска накіравала крымінальную справу актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі ў Мінскі гарадскі суд. 

Пікет супраць закону аб адтэрміноўках у Мінску. Фота: Радыё Свабода. Чатыры чалавекі правялі пікет супраць закону аб адтэрміноўках ў Тучынскім сквэры на Харкаўскай вуліцы ў Менску, паведамляе «Радыё Свабода».

Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна" Судовыя выканаўцы з аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна Берасця ў рамках крымінальнай справы 19 жніўня арыштавалі маёмасць вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.

Уладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў, Раман Юргель. Фота "Гарадзенскай Вясны" Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч накіравалі ў абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты звароты з нагоды дыскрымінацыі беларускай мовы.

Мікола Качурэц Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў у красавіку 2019 году актывіста Міколу Качурца штрафам у памеры 102 рублі за бел-чырвона-белы сцяг, з якім віцяблянін сфатаграфаваўся на Дзень Волі. Качурэц абскардзіў пастанову ў абласным судзе, але безвынікова. Затым, паводле "Віцебскай Вясны", ён напісаў скаргу ў Вярхоўны суд – і вось які адказ атрымаў.

Уладзімір Лабковіч Адзін з каардынатараў кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў прапанову старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай аб жорскім абмежаванні месца для вядзення фотаздымання журналістаў з выбарчых участкаў.

Фота з сайту trakt.by У Брэсце заўважана істотнае скарачэнне колькасці выбаршчыкаў. Як адзначае назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Вялічкін, скарачэнне адбылося па ўсіх акругах горада.