Фотакалаж газеты "Новы Час". 21 верасня адбудзецца з’езд Партыі БНФ, дзе будуць вылучаны кандыдаты ў дэпутаты. Цяпер ідзе фармаванне гэтага спісу.

Таццяна Наскова. Фота з Facebook Эка-актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна падымае пытанне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, звязаны з экалагічнай праблемай горада, паведамляе "Гомельская Вясна".

Валянцін Стэфановіч у студыі Еўрарадыё Ці будуць адрознівацца цяперашнія парламенцкія выбары ад папярэдніх. І ці варта за імі назіраць?

Арыгінальна асвятляюць новую выбарчую кампанію на сайце Гарадзенскага аблвыканкаму. У расейскамоўнай версіі сайту ёсць адпаведны банер і інфармацыя пра прызначэнне выбараў у Палату прадстаўнікоў. Змешчаны і адпаведны ўказ начальніка дзяржавы і інфармацыя пра выбарчыя акругі, паведамляе "Гарадзенская вясна".

Пратэсты ў Берасці. Фота: "Берасцейская вясна". У мінулую нядзелю неабыякавыя берасцейцы ізноў нагадалі уладам, што не супакояцца, пакуль акумулятары завод не закрыюць. Яны ў чарговы раз сабраліся на плошчы перад аблвыканкамам, каб пратэстварваць супраць шкоднай вытворчасці.

Магілёўская турма №4. Фота: mspring.online Праваабаронцы “Магілёўскай вясны” запатрабавалі ад Генеральнай пракуратуры прывесці ў парадак ўмовы ўтрымання ў магілёўскай турме №4 і СІЗА. На іх думку, там ёсць цэлы букет парушэнняў, піша mspring.online

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Сястра Віктара Паўлава. Фота: spring96.org Напрыканцы ліпеня ў Віцебску быў вынесы чарговы смяротны прысуд. У гэты раз вышэйшую меру пакарання прысудзілі Віктару Паўлаву, якога абвінавацілі ў забойстве дзвюх пенсіянерак на Віцебшчыне. Сястра Паўлава, Раіса, распавяла праваабаронцам “Вясны”, што збіраецца змагагацца за жыццё Віктара. У аўторак, 6 жніўня, яна наведала брата ў віцебскім следчым ізалятары, дзе ў камеры яго ўтрымліваюць аднаго. Гэта было іх першае спатканне пасля суда.

Фота: baj.by Як паведаміў журналістам старшыня Эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Сяргей Кулак, на гэтым тыдні ў суд паступіла заява і матэрыялы да яе ад прыватнага прадпрыемства "Медыя-Ганцавічы". Пра гэта інфармуе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Уладзімір Траўтэр. Фота "Гомельскай Вясны" 8 жніўня судовая калегія Гомельскага абласнога суда пакінула ў сіле рашэнне суда Буда-Кашалёўскага раёна аб высылцы жыхара аграгарадка Губічы Уладзіміра Траўтэра. Расіяніна, які мае від на жыхарства, выслалі з краіны на пяць гадоў у інтарэсах грамадскага парадку, паведамляе "Гомельская Вясна".