- Катэгорыя: Вясна
«Ніхто з тых, хто за гэтыя 25 гадоў сядзеў з палітычных прычын, ня здаў сваіх паплечнікаў уладам», — кажа кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. 4 жніўня 2011 году яго ўзялі пад варту, а пазьней асудзілі на 4,5 года турмы. Па ўсім сьвеце разгарнулася беспрэцэдэнтная кампанія салідарнасьці. Бяляцкага прызналі палітвязьнем. З таго часу 4 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю.
- Катэгорыя: Вясна
Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Кацярына Гарлінская паведаміла "БелаПАН", што дадатковае расследванне крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі завершана. Справа ўжо перададзена ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.
- Катэгорыя: Вясна
Чыноўнікі фактычна праігнаравалі петыцыю супраць закона “Аб адтэрміноўках", якая сабрала 10 тысяч подпісаў. Аднак абыякавасць чыноўнікаў не спыніла неабыякавых грамадзян. Яны пачалі актыўна каардынавацца праз інтэрнэт і разам планаваць шэраг актыўнасцяў, каб ўсё ж дамагчыся таго, каб іх меракаванне было пачута.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях заахвочвання і абароны правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Фіоннуалу Ні Аолайн (Fionnuala Ní Aoláin) пра выпадкі незаконнага выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў Беларусі і пераслед грамадзян за публікацыю кантэнту, які, на думку ўладаў, можа прывесці да распальвання расавай, нацыянальнай ці іншай нянавісці і варожасці.
- Катэгорыя: Вясна
Адзіная калонія для непаўналетніх злачынцаў засталася толькі ў Бабруйску. Але чаму тады яна мае нумар два? Адказ просты: раней іх было наогул тры – яшчэ дзве знаходзіліся ў Віцебску і былі запатрабаваныя ў 90-я гады, калі ў краіне назіраўся разгул злачыннасці. Кожная з іх была разлічана прыкладна на 500 чалавек, - піша часопіс пра чалавека і ягоныя правы mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
15 жніўня Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат правядзе пазачарговы сход акцыянэраў. Ключавое пытаньне — скасаваньне кантракту будаўнічага падраду з Кітайскай карпарацыяй інжынірынгу CAMCE. Інфармацыя пра гэта разьмешчана на сайце камбінату, паведамляе TUT.BY.
- Катэгорыя: Вясна
Рэдакцыя газеты «Вячэрні Магілёў» у эканамічным судзе Менска 6 жніўня аспрэчыць рашэнне рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізм, паведамляе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Асуджанага на 18 год за наўмыснае забойства дзяржінспектара па ахове жывёльнага і расліннага свету Пятра Кучуру накіравалі з калоніі №15 у турму №4 Магілёва. Ягоная жонка Людміла даведалася пра гэта напачатку жніўня, паколькі толькі зараз атрымала адпаведнае паведамленне.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 31 ліпеня супрацоўнікі міліцыі ў Мінску на некаторы час затрымлівалі моладзевага актывіста і абаронцу Курапатаў Іларыёна Трусава. Хутчэй за ўсё, за бел-чырвона-белы сцяг.