Фота з сацыяльных сетак Арганізатары штогадовага музычнага фестываля Viva Braslav Open Air за тры дні да пачатку адмовілі ва ўдзеле камандзе Кансультацыйнага цэнтра па актуальным міжнародным практыкам і іх імплементацыі ў праве "Х'юман Константа". Пра адмову паведамляецца на старонцы арганізацыі ў фэйсбуку: 

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Палітвязень Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 9 у Горках амаль усё лета правёў у штрафным ізалятары. Як стала вядома праваабаронцам, у чэрвені і ліпені на зняволенага было накладзена некалькі спагнанняў, сярод якіх змяшчэнне ў ШІЗА на 10 сутак: 10 чэрвеня, 30 чэрвеня і 10 ліпеня.

Дзмітрый Серада ў судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Праз амаль тры гады пасля міліцэйскай аблавы, мінскі лекар-педыятр Дзмітрый Серада праз суд змог дамагчыся дадатковай праверкі па незаконнаму сілавому затрыманню і збіццю яго ва ўласнай кватэры 4 жніўня 2016 года.

Яна Яцыновіч. Фота ПЦ "Вясна". Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае сваю дзейнасць па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур. Чарговая гісторыя ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу распавядае пра здарэнне з непаўнагадовай жыхаркай пасёлка Чысць Янай Яцыновіч, якую 25 сакавіка 2017 года жорстка затрымалі супрацоўнікі АМАП.

Дзмітрый Серада ў судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Суд Партызанскага раёна г. Мінска 23 ліпеня павінен агучыць рашэнне па скарзе мінскага доктара-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове СК ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Аляксандр Горбач Гарадзенец Аляксандр Горбач атрымаў афіцыйны адказ на сваю скаргу з Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе "Гарадзенская Вясна".

ПК №22 «Воўчыя норы». Фота з сацыяльных сетак У сераду 24 ліпеня, прыкладна а 18:05, у адным з памяшканняў папраўчай калоніі № 22, або "Ваўчыных норах", у Івацэвічах памёр 38-гадовы асуджаны. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Зміцер Іванюк:​

Завод Омск Карбон Магілёў з боку пасёлка Вейна. Фота з сайта Белсат. Рэспубліканскі цэнтр экалагічнай экспертызы адмовіўся выдаваць заключэнне па павелічэнні магутнасці прадпрыемству па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў».

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна" Як паведамляе "Новы час", пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавяла грамадская актывістка Марына Касінерава, якая атрымала ліст ад Змітра Паліенкі.

Пацярпелы ад міліцэйскага самавольства Дзмітрый Серада У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 22 ліпеня пачаўся разгляд скаргі мінскага ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачынне да супрацоўнікаў органаў унутранных спраў.