Алена Грыгор'ева. Фота з сацыяльных сетак. Пра забойства ў Санкт-Пецярбургу грамадзянскай актывісткі Алена Грыгор'евай паведаміў праваабаронца Дынар Ідрысаў. Паводле яго слоў, яна ўдзельнічала ў акцыях «дэмакратычнага, антываеннага і ЛГБТ-рухаў».

Старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікола Шарах. Фота: Віцебская Вясна". На прахадной ААТ “Полацк-Шкловалакно” 19 ліпеня непрыемны інцыдэнт. Начальнік аховы прадпрыемства ААТ “Полацак-Шкловалакно” забараніў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага вывешваць інфармацыйны ліст на стэнд для грамадзкіх арганізацыяў, піша сайт “Свабодны прафсаюз – Полацак”.

Дзмітрый Серада. Фота: Яўген Ярчак, TUT.BY Суд Партызанскага раёна г. Мінска 23 ліпеня павінен агучыць рашэнне па скарзе мінскага лекара-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове СК ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутранных спраў.

Беларуская АЭС. Фота: belsat.eu Актывісты грамадзянскай кампаніі “Астравецкая атамная - гэта злачынства” правялі ў Смаргоні 20 ліпеня нараду з удзелам праваабаронцаў, эколагаў і прадстаўнікоў некаторых грамадскіх рухаў і  партый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 5 раёнаў рэгіёну, блізу якіх будуецца Беларуская АЭС: Смаргонскага, Астравецкага, Пастаўскага, Вялейскага і Маладэчанскага.

Пацярпелы ад міліцэйскага самавольства Дзмітрый Серада У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 22 ліпеня пачаўся разгляд скаргі мінскага ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачынне да супрацоўнікаў органаў унутранных спраў.

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: Уладзіміра Вялічкіна. Людзі, якія ўдзельнічаюць у мірных сходах, звычайна чакаюць пэўнай рэакцыі ад уладаў. Аднак, сітуацыя са свабодай мірных сходаў у нашай краіне пакідае жадаць лепшага: людзей, якія выходзяць на вуліцы, каб падняць хвалюючыя іх пытанні публічна, часта затрымліваюць і штрафуюць на вялікія сумы, а часам падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту.

Ігар Пастноў Як паведамляе "Віцебская Вясна", Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела 19 ліпеня апеляцыйную скаргу віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова, які быў асуджаны судом Бешанковіцкага раёну на тры гады “хіміі” за паклёп на пракурора (ч. 2 арт. 188 КК). Скарга пакінутая без задавальнення, а прысуд – без зменаў.

Дэпутатка Алена Анісім. Фота: Еўрарадыё Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала праект закона аб прыпыненні смяротнага пакарання. Яна распавяла Еўрарадыё, што пакуль праект закона быў дасланы для азнаямлення ў Міністэрства юстыцыі і МУС:

Юрысты "Вясны" вырашылі разабрацца на практыцы, ці можна выключыць інфармацыйныя матэрыялы з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, як гэта зрабіць і ці рэальна наогул. Юрыст

Наталля Сацункевіч Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевич распавяла Беларускаму дому правоў чалавека пра круглы стол, прысвечаным свабодзе сходаў, які прайшоў у Вене ў пачатку ліпеня 2019 года.