Павел Сапелка, эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы. Згодна Закона "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", які ўступіў у сілу 25 ліпеня, асобным катэгорыям асуджаных (у тым ліку якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1, 2 і 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса), якія не падлягаюць вызваленню, прадугледжваецца скарачэнне тэрміну пакарання на 1 год, а непаўналетнім - на 2 гады.

Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2019 года. Выніковая сума пазову ГУУС да арганізатараў святкавання Дня Волі, які прайшоў 24 сакавіка ў сталічным Кіеўскім скверы, складае 8013 рублёў, паведаміў прадстаўнік ГУУС 25 ліпеня на слуханні ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пра гэта інфармуюць naviny.by.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 25 ліпеня апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Раней, 20 ліпеня, ён быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі і ўступае ў сілу з дня яго апублікавання.

Сяргей Вакуленка. Фота: "Берасцейская Вясна". У жыхара Берасця Сяргея Вакуленкі з-за ягонай актыўнай грамадзянскай пазіцыі ўзніклі праблемы на працы. Кіраўніцтва СП “Дэльфа-Буг” вырашыла пазбавіцца ад занадта "разумнага" работніка, які не толькі за сябе ўздымаў нязручныя пытанні, але і дапамагаў адстойваць парушаныя правы калег. Спачатку ён патрапіў пад скарачэнне, якое здолеў аспрэчыць, аднак 1 ліпеня з ім не працягнулі кантракт.

Пётр Кучура. Фота: svaboda.org 24 ліпеня Магілёўскі абласны суд разгледзіў апеляцыйную скаргу асуджанага Пятра Кучуры на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, дзе зняволены абскарджваў вынесеныя яму адміністрацыяй ПК №15 спагнанні.

Фота прадстаўлена Раманам Кісляком. Крыніца: b-g.by Праціўнікі завода АКБ ў Брэсце падалі 26 чэрвеня дакументы на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкаму абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання «ЭкаБрэст”. Сузаснавальнікамі сталі мясцовых 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва ля абласнога цэнтру акумулятарнага заводу.

Валеры Сядоў. Фота Радыё Свабода Мы былі знаёмыя з Валерыем Сядовым з канца 80-х гадоў. Я, быўшы асьпірантам інстытута літаратуры Акадэміі навук, жыў у асьпіранцкім інтэрнаце на вуліцы Акадэмічнай і ўжо тады актыўна займаўся грамадскай дзейнасьцю. У 87-м годзе – Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое было адным з кіпучых асяродках “нефармальнай” творчай моладзі, арганізацыя першых грамадскіх акцыяў, гуртаваньне ўсіх, хто хацеў дэмакратычных зьменаў. Увосень 1988-га – аргкамітэт Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”, затым памятныя Дзяды. Вось недзе ў гэты час да мяне ў пакой прыйшоў знаёміцца і Валера, тады малады, з ахайна падстрыжанай барадой асьпірант акадэмічнага інстытуту філасофіі. Ён прыйшоў не адзін, а з прыгожай дзяўчынай, таксама асьпіранткай-філасафіняй, якая неўзабаве стала ягонай жонкай.

Канферэнц-зала IBB Мінск. Фота: ibb.by Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB Мінск) на дзень падорыць свой будынак грамадскім актывістам. Гэта адбудзецца 1 верасня, паведамілі TUT.BY  у цэнтры.

Фота з сацыяльных сетак Арганізатары штогадовага музычнага фестываля Viva Braslav Open Air за тры дні да пачатку адмовілі ва ўдзеле камандзе Кансультацыйнага цэнтра па актуальным міжнародным практыкам і іх імплементацыі ў праве „Хьюман Константа“. Пра адмову паведамляецца на старонцы арганізацыі ў фэйсбуку: 

Ігар Каляпін. Фота: dw.com Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць кіраўніку «Камітэта супраць катаванняў» Ігару Каляпіну тысячу еўра за затрыманне на «Маршы нязгодных» у 2007 годзе. Рашэнне апублікавана на сайце суду.