Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі 18 ліпеня прэзентавалі ў Мінску агляд “Змены прававога становішча некамерцыйных арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў у Беларусі” за першае паўгоддзе 2019 года. Дата прэзентацыі была выбраная невыпадкова, бо 18 ліпеня – апошні дзень, калі юрыдычна дзейнічае артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэкса – “Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці”.

Учора, 18 ліпеня, ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень выбітнага праваабаронца Нельсана Мандэлы. Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі да гэтага дня спецвыпуск газеты “Народная Воля”, які прысвечаны палітычна матываваным крымінальным пераследам актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі. "Вясноўцы" па ўсё Беларусі правялі інфармацыйную акцыю з раздачай асобнікаў газет. І вось што з гэтага атрымалася. У Гомелі раздачай спецвыпуска адзначылі Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы праваабаронцы “Вясны” Андрэй Стрыжак і Леанід Судаленка, а таксама актывістка Марыя Тарасенка. Як адзначаюць праваабаронцы, дождж не стаў перашкодаў для правядзення інфармацыйнай акцыі: у найбольш людных месцах Гомеля было раздана звыш 500 асобнікаў спецвыпуску.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу ёсць смяротнае пакаранне. Толькі за апошнія тры гады наша краіна ад нашага імя расстраляла 12 чалавек. Хтосьці лічыць, што забіць забойцу справядліва. Інтэрнэт-часопіс пра Мінск CityDog.by паспрабаваў разабрацца з самымі распаўсюджанымі аргументамі за смяротнае пакаранне.У гэтым відэа — рэальныя гісторыі беларусаў. Што адчуваюць сваякі асуджаных і пакараных? Чаму «гуманней расстраляць, чым усё жыццё трымаць у турме» — так сабе аргумент? Глядзіце самі.

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна" Як паведамляе Радыё Свабода, крымінальная справа актывіста анархічнага руху Зьмітра Паліенкі ў пачатку ліпеня была перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд. Але абвінавачанне могуць дапоўніць.

Сёння, 18 ліпеня, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы. Ён быў абвешчаны ў 2009 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН у знак прызнання ўнёску выбітнага праваабаронцы ў справу міру і свабоды. Сёлета спаўняецца 101 год з дня нараджэння першага цёмнаскурага прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міра за барацьбу супраць расавай дыскрымінацыі — апартэіду. Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі да Міжнароднага дня Нельсана Мандэлы спецвыпуск газеты “Народная Воля”, з асобнікамі якога правялі інфармацыйную акцыю на вуліцах Мінску. Спецвыпуск прысвечаны беларускім палітвязням і крымінальнаму пераследу з палітычным падтэкстам ў Беларусі. У ім аўтары распавядаюць пра палітычна матываваныя крымінальныя справы лідараў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, а таксама берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна. А юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка нагадвае гісторыю беларускага палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч Праваабаронца Валянцін Стэфановіч распавёў сайту palitviazni.info пра катаванні ў месцах зняволення і чаму грамадскія назіральныя камісіі не бачыць гэтых фактаў.

Азімжан Аскараў, кыргызскі праваабаронца ўзьбекскага паходжаньня, асуджаны на пажыццёвае зняволенне Праваабарончая арганізацыя «Бір Дуйно - Кыргызстан» паведаміла, што справа праваабаронцы Азімжана Аскарава будзе перагледжана ў Чуйскім абласным судзе Бішкека (Кыргызстан). Дата слухання папярэдне прызначаная на 30 ліпеня, піша kloop.kg.

У Маскоўскім судзе 17 ліпеня распачалося судовае паседжанне па аплаце паслугаў міліцыі на святкаванні Дня Волі 2019, перадае pyx.by. Арганізатары просяць прызнаць, што праваахоўныя органы не выканалі свае абавязкі і прызнаць дамову з імі несапраўднай. У сваю чаргу міліцыя хоча спагнаць з іх болей за 7300 рублёў. Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2019 года.

Як перадае mspring.online, намесніца старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алла Галушка так і не была прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці за тое, што яна, самастойная разглядаючы заяўкі актывістаў на пікеты за сваю адстаўку, забараняла іх правядзенне. Нагадаем, раней магілёўскія палітыкі Алег Аксёнаў і Уладзімір Шанцаў хацелі правесці пікеты супраць працы заводу «Омск Карбон Магілёў». Акрамя гэтага, яны спрабавалі ўзгадніць правядзенне пікету за перанос завода ў родную вёску прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі – Александрыю. Аднак у правядзенні ўсіх пікетаў ім было адмоўлена. Забарону на пікетаванне актывісты атрымлівалі за подпісам намесніцы старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алы Галушкі. Пасля гэтага яны вырашылі правесці пікеты за адстаўку самой чыноўніцы, якая перашкаджае, па іх меркаванні, рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў. Аднак Ала Галушка, разгледзеўшы некалькі паведамленняў аб правядзенні масавага мерапрыемства супраць самой сябе, адмовіла актывістам.

Мінскі гарадскі суд 16 ліпеня разглядзеў апеляцыйную скаргу Глеба Рубанава на рашэнне суда Савецкага раёна, які аштрафаў яго на 40 базавых за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Вёў справу суддзя Яўген Хадкевіч. Пра гэта паведамляе “Новы Час”. Глеб Рубанаў. Фота