- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Рацыя, 9 ліпеня павінна была распачацца пілігрымка вернікаў-уніятаў з Віцебску ў Полацак, прысвечаная памяці святога Язафата Кунцэвіча і полацкіх пакутнікаў, забітых за веру.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца «Вясны» Алена Маслюкова і экаактывіст са Светлагорску Анатоль Змітровіч атрымалі ад Вярхоўнага суда адмову ў задавальненні скаргаў на рашэнні Светлагорскага раённага суда, якімі іх аштрафавалі на падставе ч. 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна ў канцы чэрвеня прыняў рашэнне падвергнуць актывіста анархісцкага руху Г. адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (1275 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай унесці змены ў Выбарчы кодэкс, аднак у ніжняй палаце парламенту вырашылі папросту пакінуць яе без разгляду.
- Катэгорыя: Вясна
Рэспубліка Беларусь павінна прыпыніць выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да асобаў, якія звярнуліся са скаргамі ў Камітэт ААН па правах чалавека, заявілі 1 ліпеня эксперты ААН па правах чалавека пасля атрымання інфармацыі пра пакаранне Аляксандра Жыльнікава, справа якога знаходзіцца на разглядзе Камітэта.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мінскага раёна 4 ліпеня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ў Курапатах траіх маладафронтаўцаў.
- Катэгорыя: Вясна
Удзельнік нацыянальнай кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што ў Гомелі да смяротнага пакарання могуць прысудзіць затрыманага на днях у Расіі аднаго з лідэраў крывавай гомельскай банды Марозава - Сяргея Дзербянёва.
- Катэгорыя: Вясна
Бярозаўскі гарвыканкам трэці раз запар адмовіў грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку правесці інфармацыйны пікет па пытанні ўсталявання помніка ў горадзе аднаму з заснавальнікаў Бярозаўскай гуты Юліусу Столле. На гэты раз, як паведамляе "Гарадзенская Вясна", мясцовыя бюракраты абгрунтавалі сваё рашэнне тым, што Вітольд Ашурак зусім нядаўна быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным інфармацыйным пікеце.
- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін 5 ліпеня абскардзіў у абласным судзе прысуд па крымінальнай справе за паклёп і абразу супрацоўнікаў міліцыі, перадае "Брэсцкая газета".
- Катэгорыя: Вясна
Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, паведаміў, што ў яго ізноў абвастрыліся экзэма і дэрматыт. Пра гэта Зміцер напісаў у лісце паплечніку Міколу Дзядку, паведамляе palitviazni.info.