- Катэгорыя: Вясна
Беларускія праваабаронцы не адзін год змагаюцца за магчымасць для іранца Мехрдада Джамшыдзіяна не быць дэпартаваным і застацца жыць разам са сваёй сям’ёй у Беларусі. Не так даўно, яго вызвалілі пасля чарговага доўгага ўтрымання ў ІЧУ і дазволілі заставацца яшчэ год у краіне з “гуманістычных” прычынаў.
- Катэгорыя: Вясна
Змаганне за праўду пра месца сталінскіх растрэлаў Курапаты працягваецца ўжо больш за трыццаць гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
2 чэрвеня на 41-й рэгулярнай сесіі Савета па правах чалавека ААН спецдакладчык па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой першы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскі праваабаронца з Праваабарончага цэнтру “Вясна” Віктар Сазонаў падаў скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, адзначае Гарадзенская Вясна. Скарга тычыцца так званай свіслацкай адміністрацыйнай справы, калі за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў на грамадскіх актывістаў Свіслацкім РАУС былі складзеныя пратаколы за нібыта несанкцыянаваную акцыю. Адпаведна пасля гэтага адбыліся суды і пакаранні.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскі праваабаронца з Праваабарончага цэнтру “Вясна” Віктар Сазонаў падаў скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, адзначае Гарадзенская Вясна. Скарга тычыцца так званай свіслацкай адміністрацыйнай справы, калі за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў на грамадскіх актывістаў Свіслацкім РАУС былі складзеныя пратаколы за нібыта несанкцыянаваную акцыю. Адпаведна пасля гэтага адбыліся суды і пакаранні.
- Катэгорыя: Вясна
2 чэрвеня на 41 рэгулярнай сесіі Савета па правах чалавека ААН спецдакладчык па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой першы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", супрацоўнікі слонімскай міліцыі сталі цікавіцца традыцыйнай акцыяй памяці Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага руху ў XIX-ым стагоддзі.
- Катэгорыя: Вясна
Зранку нам нікуды ня трэба сьпяшацца. Наш самалёт з Грознага на Маскву ў 15 гадзінаў, і ў нас на сёньня да абеду ўвогуле ніякіх плянаў. Мы сьпім, адсыпаемся, затым я ўключаю тэлевізар і гляджу па мясцовым канале рэклямны ролік пра Грозны. Выступаюць першы чалавек, затым другі і трэці, і чацьвёрты. Усе гавораць пра тое, як добра зараз жыць у горадзе, дзе спакой, чыстыя вуліцы, новабудоўлі. Сканчаецца ролік слоганам: “Рамзан, дзякуй за Грозны!” У наступным сюжэце паказваюць Рамзана Кадырава ў Грозным на адкрыцьці нейкага дваровага спартовага комплексу. Рамзан выступае на вуліцы, з разумным выглядам па-чачэнску ўталокоўвае штосьці будаўнікам. Яму паказваюць нейкі красьлюнак на вялікім аркушы ватману, мабыць плян другой чаргі забудовы. Ён водзіць пальцам па ім і кажа ўжо па-расійску: “Вось тут варта калоны на фасадзе дабудаваць”. Архітэктары і начальнік будоўлі згодна ківаюць галовамі: дабудуем! Як гэта ўсё падобна на тое, што мы бачым па беларускай тэлевізіі. Якія яны ўсё ж падобныя – гэтыя лідары страху і гвалту, якія ведаюць УСЁ!