Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Берасцейскі абласны суд прызначыў дату разгляду апеляцыйнай скаргі блогера Сяргея Пятрухіна на рашэнне суда Ленінскага раёна г. Брэста ад 18 красавіка.

У пятніцу, 21 чэрвеня, на пляцоўцы Тэрыторыя Правоў адбыўся вечар Салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі, Украіны і Расеі. “Вясна” пагутырала з эксперткамі Анісіяй Казлюк, каардынатаркай Валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра “Вясна”, і Янай Ганчаровай, каардынатаркай праекта "РосУзник" і праваабаронцай "Human Constanta". Мы высветлілі, для чаго і каго ладзяцца такія імпрэзы, навошта выказваць салідарнасць і чаму трэба выходзіць за межы адной краіны. Салідарнасць — гэта адзін з нешматлікіх інструментаў, даступных літаральна кожнаму, распавядае праваабаронца Яна Ганчарова. На нядаўнім прыкладзе справы расійскага журналіста Вані Голунова можна сказаць дакладна — салідарнасць працуе. Часам яна дапамагае ратаваць ад турмы, а часам нават выратоўвае жыццё, як ў выпадку з іранцам Мехрдадам Джамшыдзіянам.

Фота з "Віцебскай Вясны" У Віцебскім абласным судзе 24 чэрвеня пачалося слуханне крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго падазраюць у забойстве дзвюх пенсіянерак у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Мужчыне пагражае смяротнае пакаранне.

Фота: hrw.org У лісце да краінаў удзельніц Рады па правах чалавека ААН Фундацыя дамоў правоў чалавека і іншыя міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі настойліва заклікаюць Раду працягваць мандат Спецыяльнага дакладчыка ў Беларусі. Апрача таго, яны прапанавалі рэальныя дзеянні, якія можа зрабіць Беларусь, каб вырашыць сістэмныя праблемы з правамі чалавека ў краіне.

Ілюстратыўнае фота svoboda.org У Беларусі правялі сацыялагічнае даследаванне «Вымярэнне ўзроўню талерантнасці да дзяржаўнага гвалту». І высветлілі, што нашы людзі не гатовыя апраўдваць гвалт, выключэнне складаюць выпадкі, калі існуе пагроза жыццю іншых людзей, калі злачынец адкрыта парушае устаноўленыя правілы і калі высокая небяспека злачынства або самога злачынцы. Пра гэта падрабязна піша TUT.BY

Тэма смяротнага пакарання ў Беларусі, на жаль, застаецца актуальнай і на сённяшні дзень. Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, літаральна пару тыдняў таму, праваабаронцам “Вясны” стала вядома пра расстрэл асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Жыльнікава. Мяркуецца, як паказвае практыка, што расстраляны і другі фігурант па справе – Вячаслаў Сухарка. Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” дзейнічаюць па ўсёй Беларусі: ва ўсіх абласных гарадах і ў шматлікіх раённых цэнтрах. “Вясна” сустрэлася з актывістам кампаніі, са старшынёй рэгіянальнага аддзялення ў Гродна Рэспубліканскаага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" Раманам Юргелем. Мы распыталі, як ён прыйшоў да праваабароны, і ў прыватнасці да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, што адчуваў пасля сустрэчы з чалавекам, які чакае выкананне смяротнага прысуду ў турме, і як гарадзенцы ўспрымаюць тэму смяротнага пакарання.

Жыхар Віцебску Дзяніс, якога суд пакараў за выставу. Фота з "Віцебская Вясны" Віцяблянін Дзяніс правёў 6 траўня ў прыватным памяшканні мастацкую выставу. А праз месяц суд Першамайскага раёну Віцебску аштрафаваў яго як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч.2 арт. 23.34) на 30 базавых велічынь, паведамляе "Віцебская Вясна".

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна" Аляксандр Паліенка, бацька былога палітвязня Змітра Паліенкі, які зараз знаходзіцца ў СІЗА пад следствам, распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як нялёгка зараз даводзіцца сям’і.

Акцыя праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці 23 чэрвеня. Чарговы нядзельны марш праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці сабраў каля 300 удзельнікаў.

Актывісты "Народнай грамады". Фота з тэлеграм-каналу Nexta На волі трое актывістаў «Народнай грамады», якіх затрымалі 21 чэрвеня за пікет у фан-зоне ля Палацу спорту. Пра гэта паведамляе Белсат.