- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 22 чэрвеня пры вяртанні ў Беларусь анархіста Міколу Дзядка знялі з аўтобуса беларускія памежнікі. Яго суправадзілі на мытны дагляд, дзе праглядзелі ўсе ягоныя асабістыя рэчы, у тым ліку кнігі і брашуры.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога ў "БелГазеце" "Слова аб праве" разважае пра абскарджанне прысуду ў міжнародныя органы: Камітэт па правах чалавека ААН і Еўрапейскі суд па правах чалавека. У пошце праваабаронцаў абавязкова сустракаюцца звароты з просьбай дапамагчы абскардзіць прысуд кудысьці далей, чым у Вярхоўны суд. Па сваёй прыродзе гэта нешта накшталт веры ў замагільнае жыццё, калі цяжка прыняць, што ўсё мае свой канец. Вядомы кожнаму асуджанаму ланцужок з судоў, калегій, старшыняў судоў і пракурораў калісьці сканчаецца, а адказы на пытанні ў шматлікіх скаргах зводзяцца да фармулёўкі кшталту "парушэнняў, якія цягнуць за сабой змяненне або адмену прысуду, не ўстаноўлена". Сублімаваць боль і крыўду на айчынную Феміду ва ўсіх яе інстанцыях у звароты да прэзідэнта, у ААН ці суд па правах чалавека спрабуюць шматлікія, але ўдаецца гэта не ўсім.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", 21 чэрвеня з калоніі-пасялення ў горадзе Аргун (Чачэнская рэспубліка) вызвалілі кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 21 чэрвеня, на адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” Валанцёрская служба “Вясны” праводзіць Вечар салідарнасці са зняволенымі, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за тры месяцы спатрэбілася жонцы зняволенага ПК №15 Людміле Кучура, каб дамагчыся захавання права яе мужа на абскарджанне дысцыплінарных спагнанняў, паведамляе Беларускі дакументацыйнага цэнтр. Яшчэ 8 лютага гэтага года ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва адбыўся працэс па абскарджанню дысцыплінарных спагнанняў, накладзеных на Пятра Кучуру адміністрацыяй ПК №15. Суд адмовіў зняволенаму ў задавальненні яго патрабаванняў.
- Катэгорыя: Вясна
У 2000 годзе Генеральная Асамблея ААН пастанавіла, што, пачынаючы з 2001 года, 20 чэрвеня будзе адзначацца як Сусветны дзень бежанцаў (Word Refugee Day). Падставай для гэтага паслужыла 50-я гадавіна Канвенцыі пра статус бежанцаў 1951 года. Дагэтуль многія краіны і рэгіёны адзначалі ўласныя памятныя дня і нават тыдні, прысвечаныя бежанцам. Адзін з самых вядомых — Дзень афрыканскіх бежанцаў, які таксама адзначаецца 20 чэрвеня. Афрыканскі саюз пагадзіўся з тым, каб адначасова адзначаўся міжнародны Дзень бежанцаў.
- Катэгорыя: Вясна
Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый правядзе сваю сорак першую чарговую сесію з 24 чэрвеня па 12 ліпеня 2019 года ў Жэневе.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістка Любоў Лунёва 19 чэрвеня паведаміла пра інцыдэнт, які нядаўна адбыўся з ёй і супрацоўнікамі міліцыі. У доме, дзе яна жыве, міліцыя выбіла дзверы тамбура, ломилась ў дзверы кватэры, апыталі суседзяў, а калі даведаліся, што яе няма дома, патэлефанавалі ёй і ветліва пагутарылі наконт акрэдытацыі. Калі журналістцы патэлефанавалі з Савецкага РУУС г. Мінска, яна ў гэты час была на лецішчы. Участковы папрасіў яе даць паказанні на прадмет таго, ці ёсць у яе акрэдытацыя ў якасці замежнага журналіста Міністэрства замежных спраў Беларусі.