- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай аб ухіленні супярэчнасці паміж артыкуламі 13 і 78 Выбарчага кодэкса, каб выключыць фальсіфікацыю выбараў на ўзроўні раённых і абласных выбарчых камісій.
- Катэгорыя: Вясна
Сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online запускае новы аўдыё-праект, у якім журналісты будуць абмяркоўваць усе хвалюючыя чытачоў пытанні.
- Катэгорыя: Вясна
Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП у Гомельскім рэгіёне Віктара Казлова, зарэгістраваную ў Камітэце ААН па правах чалавека (№3308/2019). На міжнародным узроўні беларускія чыноўнікі заявілі аб непрымальнасці скаргі, так як заяўнік не абскарджваў пастанову суда ў пракурорскіх інстанцыях, паведамляе "Гомельская Вясна". 70-гадовы мужчына, які страціў пасля анкалагічнай аперацыі голас абараняе ў Жэневе свае правы не падвяргацца адвольнаму затрыманню і арышту, на справядлівы суд, на выказванне свайго меркавання і мірны сход. Знайсці абарону правоў ўнутры краіны незалежнаму прафсаюзніку не ўдалося, судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны Суд, паверылі тром міліцыянтам-амапаўцам, падвяргаючы сумневу заключэння ўрачоў аб тым, што пацярпелы пасля выдалення часткі лёгкага не тое што крычаць, размаўляе ў паўсядзённым жыцці толькі шэптам.
- Катэгорыя: Вясна
Былы беларускі палівязень Аляксандар Францкевіч расказаў Радыё Свабода, за што яго дэпартавалі з Украіны і як гэта адбывалася.
- Катэгорыя: Вясна
У Брусэлі 18 чэрвеня Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь правялі шосты раунд двухбаковага дыялогу па правах чалавека, піша eeas.europa.eu. Паведамляецца, што ЕС і Беларусь шырока абмеркавалі падзеі ў сферы развіцця дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыю Нацыянальнага плана дзеянняў у галіне правоў чалавека ў Беларусі і сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе “Радыё Свабода”, кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Наталляй Качанавай патэлефанавала ўдзельніцам гурту Pussy Riot Вользе Курачаевай і Вераніцы Нікульшынай і папрасіла прабачэння за забарону на ўезд. Таксама яна запрасіла іх прыяжджаць у Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) пакараны штрафам памерам 15 базавых велічынь (382,5 рубля) за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху" (23.34 КаАП). Такое рашэнне прыняў 19 чэрвеня суд Першамайскага раёна Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Палата прадстаўнікоў разгледзіць закон аб амністыі, якая будзе прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення краіны. Адпаведны праект дакумента ужо паступіў у парламент. palitviazni.info разбіраецца з праваабаронцам "Вясны" Валянцінам Стэфановічам, ці можа патрапіць пад амністыю палітвязень Міхаіл Жамчужны?
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў праваабаронцам “Вясны” стала вядома пра растрэл асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Жыльнікава, нягледзячы на тое, што ў Камітэце ААН па правах чалавека знаходзіцца яго індывідуальны зварот, па якім былі прынятыя часовыя меры. Мяркуецца, што хутчэй за ўсе растраляны і другі фігурант па справе – Вячаслаў Сухарка. Савет Еўропы асудзіў прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду, з адпаведнай заявай выступіла і Amnesty International, а Еўрасаюз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне.