Ілюстрацыйны здымак Як паведамляе onliner.by, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 28 чэрвеня прагаласавалі за амністыю, якую прымеркавалі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па словах міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, амністыя закране больш за 6 тысяч чалавек. У тым ліку і асуджаных па частках 1, 2, 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса.

Праваабаронцы "Гомельскай Вясны" працягваюць весці кейс Марыі Тарасенка, якая спрабуе адстаяць сваё канстытуцыйнае права на свабоду мірных сходаў у гомельскім рэгіёне. 27 чэрвеня Марыя атрымала матывавальную частку судовага рашэння, у якой суддзя і старшыня суда Брагінскага раёна Аляксей Яшчанка ўспомніў не толькі аб канстытуцыйных правах беларусаў, але і міжнародных гарантыях ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў. Сітуацыю з імплементацыяй міжнароднага права ў нацыянальнай судовай практыцы для сайта «Гомельская Вясна» каментуе праваабаронца Леанід Судаленка. Леанід Судаленка, актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", супрацоўнікі слонімскай міліцыі сталі цікавіцца традыцыйнай акцыяй памяці Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага руху ў XIX-ым стагоддзі.

Мечыслаў Супрон. Фота: "Гарадзенская Вясна". Экалагічная тэматыка ў акцыях пратэсту ў апошні час для Беларусі не рэдкасць. Не абмінула яна і Гарадзеншчыну.

Чарговы штраф за пост у сацыяльных сетках паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП атрымаў актывіст, журналіст “Новага Часу” Мікола Дзядок. Суд Фрунзенскага раёна г. Мінска ў гэты раз асудзіў яго завочна. Фота прадастаўлена Мікалаем Дзядком

Мінскі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч звярнуўся з паведамленнем у Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ ААН) аб парушэнні Беларуссю яго права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду мірных сходаў, прадугледжаных артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэта ўжо другі раз, калі актывіст горада Слуцка звяртаецца ў ААН па абарону парушаных правоў на свабоду слова і на свабоду сходаў з боку мясцовых уладаў. 29 сакавіка гэтага года КПЧ ААН прызнаў парушэннем правоў чалавека дзеянні ўладаў Слуцка ў 2011 годзе ў дачыненні да Віталя Амяльковіча, паведамляе kurjer.info. Тады Слуцкі райвыканкам забараніў акцыю актывіста ў падтрымку палітвязняў Беларусі, заявіўшы, што "палітычных вязняў у Беларусі няма". Па гэтай справе Камітэт пастанавіў, што ўлады Беларусі павінны прыняць меры па аднаўленні парушанага права ў дачыненні да Амяльковіча, у тым ліку выплаціць яму адэкватную кампенсацыю. Дзяржава таксама павінна прыняць меры па прадухіленні падобных парушэнняў у будучыні.

Шэсце ў Берасці 2 чэрвеня. Фота Уладзіміра Вялічкіна. Як паведамляе Радыё Свабода, 26 чэрвеня актывісты падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму. Устаноўчы сход адбыўся 26 траўня.

Марыя Тарасенка. Некалькі дзён таму суд Брагінскага раёна адхіліў скаргу гомельскай актывісткі Марыі Тарасенка аб забароне ў раённым цэнтры вулічнага шэсця супраць сумнавядомага дэкрэта №3 аб дармаедах.

Комплекс запаволенага каксаваньня. 2018 год. Фота: belchemoil.by Петыцыя за спыненне будаўніцтва катла для спальвання нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ перададзеная ў Міністэрства энэргетыкі і ў Міністэрства прыродных рэсурсов і навакольнага асяроддзя.

Кадр з фільма "Мы супраць смяротнага пакарання". Фота: racyja.com Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, дыскусія і прэм’ерны паказ дакументальнага фільма да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” адбудуцца 30 чэрвеня ў Маладзечне.