- Катэгорыя: Вясна
Светлагорскія праваабаронцы і экаактывісты на сумесным летніку з калегамі з некалькіх рэгіёнаў Беларусі падзяліліся сваімі праблемамі і досведам у змаганні за чыстае паветра ў родным горадзе.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў звярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай даць прававую ацэнку бяздзейнасьці суддзі Сяргея Будрэвіча, які праігнараваў факт наўмыснай знявагі міліцыянтам гонару і годнасці грамадзяніна падчас судовага паседжання, піша "Віцебская Вясна". Адказ прыйшоў з аблсуду: Будрэвічу будзе прапанавана “падтрымліваць у судзе атмасферу добразычлівасці”.
- Катэгорыя: Вясна
Вядомы блогер з райцэнтра Акцябрскі, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук 15 ліпеня звярнуўся са скаргаю да Генеральнага пракурора. Ніжэйстаячыя пракуроры не змаглі назваць тых, хто выкарыстоўваў яго імя для “мініравання” дзяржустаноў. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
15 ліпеня ў судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі ў мінулыя выходныя. Пра гэта піша "Новы час".
- Катэгорыя: Вясна
Кармленне і прагулка па горадзе прайшлі пад пільнай увагай міліцыі, але затрыманняў не было, паведамляецца на сайте Брэсцкай Вясны.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляецца на сайце ПЦ "Мемарыял», 15 ліпеня 2019 года, у дзесятую гадавіну забойства Наталлі Эсцеміравай, якая была абліччам праваабароны ў Чачні, расійскія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікаюць расійскія ўлады нарэшце выканаць свае абавязацельствы па правядзенні стараннага, бесстаронняга і эфектыўнага расследавання забойства, прыцягнуць вінаватых да адказнасці ў судзе і пакласці канец беспакаранасці за парушэнні правоў чалавека ў Чачні.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляецца на сайце БХД, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў адказ на калектыўны зварот, падпісаны сотнямі вернікаў розных канфесіяў, з патрабаваннем адмяніць сумнавядомую “Пастанову №49” Савета Міністраў аб аплаце за масавыя некамерцыйныя мерапрыемствы. Начальнік Дэпартаменту фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных справаў В.А. Дубавец лічыць, што для правядзення рэлігійных і ўвогуле некамерцыйных недзяржаўных мерапрыемстваў у Беларусі створаныя ўсе ўмовы – і ніякіх зменаў заканадаўства, у прыватнасці, “Пастановы № 49”, не патрабуецца.