- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы ў Гомелі Андрэй Стрыжак і Леанід Судаленка апавясцілі гарвыканкам аб правядзенні 15 жніўня спецыяльнага пікету, мэтай якога з'яўляецца зварот увагі грамадскасці на частыя выпадкі пераследу уладай грамадзян за выказванне сваіх меркаванняў у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт, у тым ліку і за размяшчэнне ў сацыяльных сетках інфармацыі крытычнага ўтрымання.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 27 ліпеня, Сяргей Пятрухін выходзіў з дому, і ў гэты час да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што ім трэба агледзець кватэру блогера.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 30 жніўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка. Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Працэс будзе весці суддзя Марына Фёдарава.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, да некалькіх чалавек з ліку затрыманых САХРам 30 чэрвеня ў лесе каля Крупак прыходілі супрацоўнікі міліцыі з аглядамі.
- Катэгорыя: Вясна
Блогера Сяргея Пятрухіна затрымала міліцыя і вязе ў Ленінскі РАУС Брэста. Ёсць ордэр на агляд ягонай кватэры, піша «Беларускі партызан”.
- Катэгорыя: Вясна
Анансаваная загадзя акцыя «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС мусіла адбыцца ў Маладэчна 26 ліпеня. Аднак ў гарадскім парку каля памятнага знака «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» сабралася некалькі чалавек і два дзесяткі супрацоўнікаў у цывільным.
- Катэгорыя: Вясна
Перад судом “Вясна” сустрэлася з вядомым прафсаюзным лідарам Геннадзем Федынічам, каб распытаць пра яго асабісты жыццёвы шлях. З чаго пачыналася прафсаюзная дзейнасць Геннадзя? Як ствараўся самы магутны незалежны прафсаюз Беларусі? З якімі складанасцямі ў сваёй працы сутыкаўся старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыэлектроннай прамысловасці (РЭП), які ўжо 27 год узначальвае яго? Чытайце у нашым інтэрв'ю.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава працягвае інтэрв'ю з праваабаронцамі, выпускнікамі адукацыйных праектаў праграмы Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава «Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў у Беларусі» (скарочана – ILIA-By, ад англ. «International Law in Advocacy in Belarus»), у прыватнасці, праекта «Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку» (скарочана – BISH, ад англ. “Bring International Standards Home”).
- Катэгорыя: Вясна
Беларусаў-першакласнікаў хочуць загнаць на акраіну горада. Бацькі першакласнікаў склалі ліст да Міністра адукацыі РБ. У якім акрэслілі сітуацыю. А яна прыладна такая:
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскага праваабаронцу і юрыста Леаніда Судаленку выклікалі 26 ліпеня па тэлефоне ў Навабеліцкі РАУС – нібыта ў міліцыі маецца заява ад грамадзяніна Гомеля, які просіць прыцягнуць да адказнасці Судаленку і актывіста Барыса Анікеева за паклёп.