- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Алег Мацкевіч, якога затрымалі на ўласным аўтамабілі супрацоўнікі ДАІ на выездзе з Барысава 25 сакавіка гэтага году, абскардзіў дзеянні міліцыі ў МУС Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскі абласны суд 26 верасня пакінуў у моцы прысуды актывісткам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяне Севярынец і Ірыне Захаравай за акцыю ў Курапатах пад Менскам 8 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
У Зміцера Паліенкі адабралі нататнік і скаргу, якую ён пісаў, паведамляе "Новы час". Іншым зняволеным у атрадзе забаранілі мець зносіны з Змітром пад пагрозай пераводу ў іншы атрад.
- Катэгорыя: Вясна
На гэтым тыдні на допыты ў Следчы камітэт выкліканыя адразу шасцёра супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Суды над Маслюковай і Змітровічам за флэшмоб у Светлагорску працягнуцца 3 кастрычніка Фота Дапоўнена
- Катэгорыя: Вясна
Суд Светлагорскага раёна ў панядзелак разглядае адміністрацыйныя справы праваабаронцы Алены Маслюковай і актывіста ініцыятыўнай групы па кантролю за працай завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ) Анатоля Змітровіча.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Tut.by, вечарам 25 верасня адзін з рэдактараў партала Дзмітрый Бобрык заявіў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што пад ціскам напісаў паперу аб супрацоўніцтве са следствам.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Валянцін Стэфановііч распавёў “Народнай Волі” пра свой “маленькі юбілей”, цікавыя і сумныя гісторыі яго праваабарончай дзейнасці і пра тое, ці складана быць шматдзетным бацькам.
- Катэгорыя: Вясна
«Лісты шчасця» па пошце атрымалі Дзяніс Івашын, Вольга Нікалайчык, Аляксей Марачкін, Валер Мазынскі, Віталь Рымашэўскі, Алена Талстая, Ганна Шапуцька, Таццяна Севярынец. Пра гэта паведамляе "Новы Час".«За 9 верасня за масавы сход у Курапатах — адміністратыўны пратакол, Бараўлянскі РАУС», — напісала ў сваім фэйсбуку 25 верасня Вольга Нікалайчык.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння кожны, хто мае тэлефон, можа ў любы момант і ў любым месцы засняць на фота ці відэа падзеі, што адбываюцца. Такая медыя-інфармацыя можа стаць публічнай, віруснай, а часам і значнай, напрыклад, пры выкарыстанні яе ў судзе. Аднак, ці ўсё, усіх і ўсюды можна фатаграфаваць і здымаць у Беларусі? Пра тое, што трэба ведаць пачаткоўцам і дасведчаным фатографам, расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
З дзяцінства калючы дрот асацыюецца з чымьсці жахлівым: забаронамі, небяспекай і болем. У Беларусі выкарыстанне “калючкі”, як яе называюць у народзе, — даволі частая з’ява. Яе можна ўбачыць вакол завода, турмы і міліцыі, ці, як тлумачаць улады, на рэжымных аб’ектах. Але падставы для яе выкарыстання аніяк не прадугледжаныя беларускім заканадаўствам. Увогуле, першапачаткова калючы дрот выкарыстоўваўся для агароджы хатняй жывёлы, абараняючы яе ад нападаў дзікай жывёлы. Але неўзабаве “калючка” стала ўжывацца і супраць людзей. Калючую стужку пачалі выкарыстоўваць для агароджы зямельных участкаў, прадпрыемстваў і іншых тэрыторый, якія трэба было абараніць ад уварвання старонніх.