- Катэгорыя: Вясна
Увечары 11 жніўня каля рэстаранна-забаўляльнаго комплексу “Поедем поедим”, які размешчаны ў Курапатах, супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяну Кім. Прычым, каб затрымаць жанчыну, прыехалі адразу два міліцэйскія нарады.
- Катэгорыя: Вясна
Восьмае паседжанне ў сталічным Доме правасуддзя па справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка адбудзецца 8 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Прафсаюзных лідэраў абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Суддзя – Марына Фёдарава.
- Катэгорыя: Вясна
Чацвёра прыхільнікаў БХД, у тым ліку старшыня абласнога аргкамітэту Таццяна Севярынец, затрыманыя і знаходзяцца ў ДАІ райцэнтру Бешанковічы, паведамляе "Радыё Свабода". Кіроўцу вінавацяць у парушэнні ПДД, астатніх трымаюць без прычыны ўжо другую гадзіну.
- Катэгорыя: Вясна
к паведаміла журналістка Тамара Шчапёткіна, восьмага жніўня ў Бярозе быў затрыманы блогер, сябра АГП Аляксандр Кабанаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска слухаецца “справа прафсаюзаў” па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Учора пасля допыту сведак і вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы суд прыступіў да допыту непасрэдна абвінавачваных. 8 жніўня апытвалі Генадзя Фядыніча.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе TUT.BY, знікла сувязь з галоўным рэдактарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірынай Леўшынай. Раніцай 9 жніўня Леўшына не з’явілася на працы, яе мабільны тэлефон адключаны.
- Катэгорыя: Вясна
Дзесяты дзень суд Савецкага раёна Мінска разглядае крымінальную справу па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Суддзя – Марына Фёдарава.
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўнік гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Андрэй Стрыжак ініцыяваў збор подпісаў у падтрымку незалежнай журналістыкі. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".