Ніна Багінская Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni.info пра сваю жыццёвую пазіцыю, нязломнасць і бясконцыя штрафы.

Напярэдадні 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека, якая пройдзе ў Жэневе з 8 па 9 кастрычніка, у Мінску адбудзецца прэзентацыя Альтэрнатыўнага даклада нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Ужо чатыры гады мы ладзім у Беларусі Жывая Бібліятэкі – першая прайшла 11 кастрычніка ажно 2014 года. Чатыры гады разам з вамі змагаемся са стэрэатыпамі і дыскрымінацыей, паказваем разнастайнасць і прыгажосць людзей вакол нас.

Кожны год праваабаронцам становяцца вядомыя новыя і новыя факты прымусовай працы ў Беларусі. На сельгасработы вывозяць не толькі супрацоўнікаў розных прадпрыемстваў, але і супрацоўнікаў навучальных устаноў, а таксама студэнтаў і нават школьнікаў. Праваабаронцы неаднаразова ўказвалі на недапушчальнасць прымусовай працы і звярталіся ў пракуратуры розных абласцей, каб тыя правялі адпаведную праверку і прыцягнулі службовых асобаў, якія выдаюць незаконныя распараджэнні, да адказнасці. Аднак, год за годам сітуацыя не вельмі змяняецца і ў сезон прыборкі ўраджаю чыноўнікі “наступаюць на тыя ж граблі”.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода. Ранкам 25 верасня ў Акцябрскім быў затрыманы мясцовы блогер Андрэй Павук.

Старшыня ПБНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што дзяржава двойчы за апошнія два гады паквапілася на ягоную свабоду ўдзелу ў мірных сходах.

Фотакалаж ПЦ "Вясна". Кніга Зянона Пазьняка “Цяжкі Час. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня” на мінулых выходных карысталася "вялікай папулярнасцю” сярод беларускіх памежнікаў - праваабаронцам вядомы некалькі выпадкаў выняцця кніг і накіравання іх на экспертызу.

Вольга Маёрава (фота з facebook.com) У Беларусі практычна забаронена ўсё, нават збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл. Прынамсі, складаннем адміністрацыйнага пратаколу завяршыўся збор подпісаў для Вольгі Маёравай.

Наталля Шчукіна і Ала Раманчык ўзначалілі вулічнае шэсьце. Гомель. 25 сакавіка 2017 г. Фота: tut.by Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (КПЧ ААН) прыняла да разгляду скаргі гомельскіх актывістак вясновых акцый пратэстаў 2017 году Наталля Шчукінай і Алы Раманчык, як піша "Гомельская вясна".

Дзмітрый Паліенка. Фота belapan.com У Зміцера Паліенкі адабралі нататнік і скаргу, якую ён пісаў, піша "Новы час". Іншым зняволеным у атрадзе забаранілі мець зносіны з Змітром пад пагрозай пераводу ў іншы атрад.