Алесь Бяляцкі, Алена Маслюкова, Зміцер Салаўёў. Стала вядома, што ў чацвер, 4 кастрычніка, светлагорскай праваабаронцы Алене Маслюковай уручылі судовую позву на 5 кастрычніка да 11.30. Яе выклікаюць у якасці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Аднак, у адрозненні ад папярэдняга суда, судовы працэс будзе адбывацца ўжо па частцы 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Сяргей Пятрухін і Канстанцін Астапук пасля суда 1 кастрычніка. Чацвёртага кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасця працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў блогера Сяргея Пятрухіна і актывіста Канстанціна Астапука, якія былі затрыманы 30 верасня, пасля нядзельнай акцыі супраць будаўніцтва акамулятарнага завода.

Пракуратура Мінскай вобласці адмяніла спрэчную пастанову ДАІ аб спыненні справы за наезд на актывістаў у Курапатах і адправіла матэрыялы на новы разгляд. Нагадаем, 25 жніўня, знаходзячыся ля ўвахода у рэстаранны комплекс “Поедем, поедим”, Валерый Рабцаў стаў сведкам фактычна наезда аўтамабіля “Фольксваген-Туарэг” на Ніну Багінскую і Яўгена Афнагеля, калі ён працягнуў актывістаў некалькі метраў на капоце. Валерый Рабцаў зафіксаваў інцыдэнт на відэа і ў хуткім часе звярнуўся з гэтым запісам у дзяржаўную аўтаінспекцыю з просьбай правесці праверку і прыцягнуць кіроўцу да адміністрацыйнай адказнасці. 

Згодна з заявай аб правядзенні пікетавання, пададзенай праваабаронцам Леанідам Свецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, імпрэза мусіць адбыцца 12 кастрычніка на пляцоўцы, адмыслова вызначанай гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы. Пра гэта паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт “Віцебская вясна”. Асноўная мэта пікету – публічна адзначыць у горадзе Сусветны дзень супраць сьмяротнай кары.

Алена Маслюкова ў судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Супрацоўнік Светлагорскага РАУС Дзмітрый Шпак 3 кастрычніка склаў новыя адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да праваабаронцы Алены Маслюковай і грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча.

Афіша фестываля "Рок за жыццё". Вядомыя музыкі распавядаюць, чаму выступаюць за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі. Напярэдадні Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання беларускія музыкі распавялі “Нашай Ніве”, чаму выступаюць супраць такой меры ў нашай краіне. Беларусь, як вядома, дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Але не толькі гэта ўплывае на пазіцыю творцаў. 

Павел Севярынец падпісвае пратакол 3 кастрычніка. Фота Іллі Дабратвора Затрыманага 3 кастрычніка падчас пікетавання рэстараннага комплексу «Поедем поедим” у Курапатах Паўла Севярынца сёння чакае суд. Ноч палітык правёў у ІЧУ Мінскага раёна.

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by Нядаўна інтэрнэт выбухнуў навіной пра тое, што Следчы камітэт прапануе замяніць у крымінальным працэсе панятых гука- і відэазапісам ходу следчага дзеяння. Пра гэта стала вядома падчас прамой лініі з начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Алегам Шандаровічам, які назваў удзел панятых у следстве «архаічнай працэдурай». Ён таксама паведаміў, што адпаведная норма ўжо ўключаная ў законапраект, які ў цяперашні час знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Як стала вядома ПЦ “Вясна", палітзняволены Міхаіл Жамчужны пасля ўтрымання ў ШІЗА на працягу 90 сутак быў змешчаны яшчэ і на месяц ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Галоўная рэдактарка “Новага часу” Аксана Колб, журналіст Дзяніс Івашын, юрыст БАЖа Алег Агееў Як стала вядома ГА "БАЖ", пракуратура Савецкага раёна Мінска падала апеляцыйны пратэст на рашэнне суда па справе Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газеты “Новы час” і журналіста Дзяніса Івашына.