Сяргей Пятрухін. Фота Уладзіміра Вялічкіна. У Берасці па дарозе да адваката затрыманы відэаблогер Сяргей Пятрухін.

Затрыманні каля Дома Правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна" Жнівень не выдаўся спакойным месяцам для грамадскіх актывістаў ды журналістаў, якія супрацоўнічаюць з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі. 

Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Мінскага раёна 3 верасня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі пратэсту каля рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах.

Прафсаюз РЭП дапамагае абскарджваць рашэнні раённых судоў г. Мінска актывістам, якіх асудзілі за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза 24 жніўня каля Дома правасуддзя. Адзінаццаць актывістаў з розных гарадоў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці судамі г. Мінск па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусі (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў), а некаторых таксама - па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Усіх аштрафавалі на буйныя штрафы ў памеры 20-50 базавых велічыняў.

Вольга Чайчыц Незалежная журналістка Вольга Чайчыц атрымала чарговую позву ў суд, паведамляе "Белсат".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сустрэўся з вядомай праваабаронцай Сашай Кулаевай, якая 16 гадоў свайго жыцця прысвяціла працы з краінамі Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Мы даведаліся, як прайшла першая працоўная місія міжнароднай праваабаронцы ў Беларусі. Чаму першы праваабарончы форум праходзіў у лесе? Што звязвае Сашу Кулаеву і Беларусь, акрамя працы? Чытайце ў апошняй частцы нашага інтэрв'ю.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што ціск на палітвязня Міхаіла Жамчужнага з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №9 не спыняецца. Да папярэдніх спагнанняў у дачыненні да палітвязня дадаліся наступныя: 10 сутак ШІЗА ад 31 чэрвеня; 10 сутак – ад 10 жніўня; і зноў 10 сутак – 20 жніўня.

Сяргей Пятрухін адразу пасля допыту. Фота: "Берасцейская Вясна". Пасля ператрусу і допыту 30 жніўня берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУСа Берасця прымушаюць прайсці псіхіятрычную экспертызу ў межах заведзеных на яго крымінальных спраў. Блогера вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп) і ч.2 арт. 189 КК РБ (абраза). Пра гэта Пятрухін распавёў праваабаронцам адразу пасля вызвалення з аддзялення міліцыі.

Аюб Ціціеў Дырэктар чачэнскага філіяла расійскага праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Аюб Ціціеў намінаваны на прэмію імя Вацлава Гаўла, якая прысуджаецца Саветам Еўропы за асаблівыя заслугі ў справе абароны правоў чалавека, паведамляе Deutsche Welle.

Аляксей Сукорскі. Фота: Віцебская Вясна. Супрацоўнікі Аршанскага ГУБАЗіКа праводзяць 30 жніўня ператрус па месцы пражывання футбольнага заўзятара Аляксея Сукорскага, якога судзяць за надпіс экстрэмісцкага зместу на галаўным уборы.