- Катэгорыя: Вясна
Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ, які будуецца пад Брэстам, завяршылася ў нядзелю шматлікімі затрыманнямі. Пакуль праваабаронцы вывучаюць сітуацыю, колькі ўсяго чалавек насамрэч было затрымана і ў чым іх вінавацяць.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 кастрычніка прыступіў да разгляду адміністрацыйных спраў актывістаў "Моладзі БНФ" Дзяніса Мандзіка і Ганны Смілевіч.
- Катэгорыя: Вясна
Міністэрства прыродных рэсурсаў адказала на зварот жыхароў Светлагорску наконт шкодных выкідаў з заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы. Як вынікае з дакументу, «смуродныя пахі» з прадпрыемства не прадугледжваліся праектам. Будзе новая экалагічная экспертыза, паведамляе "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
16 кастрычніка ў судзе Светлагорскага раёна адбылося папярэдняе паседжанне па скарзе праваабаронцы Алены Маслюковай на рашэнне мясцовага райвыканкаму, які забараніў правядзенне ў горадзе шостага кастрычніка мірнай акцыі супраць працы завода беленай цэлюлозы.
- Катэгорыя: Вясна
Новая кніга Алеся Бяляцкага «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна») нагадвае трыптых «Страшны суд» Ераніма Босха — толькі выкананы мазаікай, і аўтар там не судзьдзя. Рэфлексіі пасля прачытання Аляксандра Лукашука на "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
Нядаўні дваццацігадовы юбілей маёй праваабарончай дзейнасці навёў мяне на пэўныя думкі адносна становішча праваабарончага руху ў сучасным неспакойным свеце, пра сітуацыю ў нас у краіне ў гэтым сусветным кантэксце, а таксама пра тое, што нам у сувязі з гэтым можна (а можа і трэба) рабіць. Прапаную ўвазе некаторыя ўласныя развагі на гэтую тэму. Пра праваабарончы рух Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
Непадалёк ад будынку Генеральнага штабу Рэспублікі Беларусь (Камуністычная, 1) 16 кастрычніка затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ". Яны праводзілі пікет у межах грамадскай кампаніі "Білет на той свет".
- Катэгорыя: Вясна
16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.
- Катэгорыя: Вясна
Актывістка з Мінска Мая Наумава, якая атрымала за салідарнасць з прафсаюзам РЭП буйны штраф, падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Жанчына лічыць, што беларускія ўлады парушылі яе права на мірны сход і выказванне меркавання, - паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У Берасці 16 кастрычніка працягнуцца суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла каля 120 чалавек. У выніку 14 з іх былі затрыманыя.