Абмеркаванне дакументальнага фільма Віктара Корзуна ў Рэчыцы Прагляд дакументальнага фільма рэжысёра Віктара Корзуна выклікаў ажыўленае абмеркаванне сярод тых, хто прыйшоў на імпрэзу, што прайшла ў горадзе на Дняпры пры падтрымца ПЦ “Вясна”. Ці магчыма пазбавіцца таталітарнай спіралі, у чарговыя віткі якой увесь час трапляе наш народ?

У Віцебску паказалі “Паралелі” Віктара Корзуна Дакументальную стужку “Паралелі. Такое рознае падабенства” прэзэнтавалі ў Віцебску рэжысер Віктар Корзун і вядомая беларуская спявачка Кася Камоцкая – прадусарка праекту. “Гэты фільм уключае мазгі”, – прызналася падчас абмеркаваньня кінастужкі адна з глядачак журналісту "Віцебскай Вясны".

Праваабаронца Алесь Бяляцкі. Фота: Сяргей Грыц 13 верасня ў межах нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння прайшоў круглы стол «Беларусь - рэпрэсіі за фасадам «лібералізацыі», падрыхтаваны Беларускім Домам у Варшаве.

 У панядзелак, 10 верасня, у судзе Савецкага раёна г. Мінска адбылося паседжанне па пазове бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча і аўтара артыкулаў пра будаўніцтва ў Курапатах рэстараннага комплексу “Поедем поедим” Дзяніса Івашына. Сутнасць прэтэнзіі: публікацыі ў газеце зняважылі  ягоныя гонар, годнасць і дзелавую  рэпутацыю, а таксама нанеслі бізнесоўцу “маральную шкоду”, які ён ацаніў у 40 тысяч рублёў. 29 жніўня суддзя суда Савецкага раёна Вераніка Абрамовіч правяла папярэдняе судовае паседжанне, на якое сам бізнэсовец не з'явіўся. Пасля гадзіннага разбіральніцтва суддзя запатрабавала прадстаўніцу пазоўніка ўдакладніць зыск да «Новага часу», а Ізраілевіча асабіста прысутнічаць на працэсе.

Яўген Скрабец. Фота: baj.by Скарга тычылася рашэння суда Лунінецкага раёна, які 15 жніўня пакараў сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўгена Скрабца штрафам на 20 базавых велічыняў (490 рублёў), піша baj.by.

Валанцёрскі фэст-2018 «Валанцёрскі фэст» 15 верасня 2018 года збярэ чулых, неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагаць і рабіць свет дабрэйшым.

Каля Адміністрацыі прэзідэнта. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY Адміністрацыя прэзідэнта адказала на зварот актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова аб спыненні крымінальнага пераследу лідараў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Андрэй Бастунец, Валянцін Стэфановіч, Вольга Смалянка, Юлія Уанон і Юрый Чавусаў на сайд-івэнце па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. Фота Вольгі Саламатавай 12 верасня ў Варшаве ў рамках Нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння адбыўся сайд-івэнт па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі.

Затрыманьне Ніны Багінскай. Фота: Радыё Свабода. Каля выхаду са станцыі мэтро «Кастрычніцкая» 10 верасьня пасьля поўдня затрымалі апазыцыйную актывістку Ніну Багінскую. Пра затрыманне паведамляе Радыё Свабода.

Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы», які, сярод іншага, працуе з тэмай роўнасці ў працоўнай сферы, запускае новы праект па падтрымцы жанчын у прафесійным полі.