Дзмітрый Паліенка. Фота belapan.com У Зміцера Паліенкі адабралі нататнік і скаргу, якую ён пісаў, піша "Новы час". Іншым зняволеным у атрадзе забаранілі мець зносіны з Змітром пад пагрозай пераводу ў іншы атрад. 

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак. Суд Светлагорскага раёна ў панядзелак разглядае адміністрацыйныя справы праваабаронцы Алены Маслюковай і актывіста ініцыятыўнай групы па кантролю за працай завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ) Анатоля Змітровіча.

Анатоль Мышкевіч. Фота: Гарадзенская Вясна. Як паведаміў “Гарадзенскай Вясне” Анатоль Мышкевіч, ператрус звязаны з распаўсюдам улётак 16 верасня бягучага году. Пачатая адміністрацыйная справа.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 21 верасня разгледжаная адміністрацыйная справа, заведзеная на грамадскага актывіста і фрылансера Канстанціна Жукоўскага. Яго вінавацяць ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ (частка 2 арт. 22.9 КаАП РБ). На суд Жукоўскі вырашыў прыйсці ў арыштанцкай робе, чым злёгку шакаваў судовых служак. Аднак толькі не суддзю. Вырак - штраф у памеры 30 базавых велічынь. 

Праваабарончая місія ў Крыме Дома правоў чалавека. Алег Мацкевіч - другі злева ўверсе. Фота з Facebook Tetiana Pechonchyk З 14 па 18 верасня ў анэксаваным Крыме пабывала праваабарончая місія міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Казахстана і Азербайджана. У місіі ўдзельнічаў і сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” з Барысава Алег Мацкевіч. Па вяртанні ў Беларусь ён распавёў ПЦ “Вясна” пра сутнасць місіі і пра свае асабістыя ўражанні ад паездкі.

Аюб Ціціеў 20 верасня 2018 года суддзя Шалінскага гарадскога суда Мадзіна Зайнетдзінава па хадайніцтве пракуратуры абвясціла судовыя паседжанні па справе Аюба Ціціева закрытымі для наведвання публікай і прадстаўнікамі СМІ. Прычына - бяспека дзеючых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дапытваемых у судзе ў якасці сведак абвінавачвання.

Сёння кожны, хто мае тэлефон, можа ў любы момант і ў любым месцы засняць на фота ці відэа падзеі, што адбываюцца. Такая медыя-інфармацыя можа стаць публічнай, віруснай, а часам і значнай, напрыклад, пры выкарыстанні яе ў судзе. Аднак, ці ўсё, усіх і ўсюды можна фатаграфаваць і здымаць у Беларусі? Пра тое, што трэба ведаць пачаткоўцам і дасведчаным фатографам, расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Палітвязень Міхаіл Жамчужны практычна не пакідае сцены штрафнога ізалятара папраўчай калоніі №9 у Горках.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Палітвязень Міхаіл Жамчужны практычна не пакідае сцены штрафнога ізалятара папраўчай калоніі №9 у Горках.

Алена Маслюкова. Фота - ПЦ "Вясна" 20 верасня праваабаронцу са Светлагорска Алену Маслюкову выклікалі ў мясцовы РАУС у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.34 КаАП (удзел ці арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).