З дзяцінства калючы дрот асацыюецца з чымьсці жахлівым: забаронамі, небяспекай і болем. У Беларусі выкарыстанне “калючкі”, як яе называюць у народзе, — даволі частая з’ява. Яе можна ўбачыць вакол завода, турмы і міліцыі, ці, як тлумачаць улады, на рэжымных аб’ектах. Але падставы для яе выкарыстання аніяк не прадугледжаныя беларускім заканадаўствам. Увогуле, першапачаткова калючы дрот выкарыстоўваўся для агароджы хатняй жывёлы, абараняючы яе ад нападаў дзікай жывёлы. Але неўзабаве “калючка” стала ўжывацца і супраць людзей. Калючую стужку пачалі выкарыстоўваць для агароджы зямельных участкаў, прадпрыемстваў і іншых тэрыторый, якія трэба было абараніць ад уварвання старонніх.

Ніна Багінская Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni.info пра сваю жыццёвую пазіцыю, нязломнасць і бясконцыя штрафы.

Напярэдадні 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека, якая пройдзе ў Жэневе з 8 па 9 кастрычніка, у Мінску адбудзецца прэзентацыя Альтэрнатыўнага даклада нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Ужо чатыры гады мы ладзім у Беларусі Жывая Бібліятэкі – першая прайшла 11 кастрычніка ажно 2014 года. Чатыры гады разам з вамі змагаемся са стэрэатыпамі і дыскрымінацыей, паказваем разнастайнасць і прыгажосць людзей вакол нас.

Кожны год праваабаронцам становяцца вядомыя новыя і новыя факты прымусовай працы ў Беларусі. На сельгасработы вывозяць не толькі супрацоўнікаў розных прадпрыемстваў, але і супрацоўнікаў навучальных устаноў, а таксама студэнтаў і нават школьнікаў. Праваабаронцы неаднаразова ўказвалі на недапушчальнасць прымусовай працы і звярталіся ў пракуратуры розных абласцей, каб тыя правялі адпаведную праверку і прыцягнулі службовых асобаў, якія выдаюць незаконныя распараджэнні, да адказнасці. Аднак, год за годам сітуацыя не вельмі змяняецца і ў сезон прыборкі ўраджаю чыноўнікі “наступаюць на тыя ж граблі”.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода. Ранкам 25 верасня ў Акцябрскім быў затрыманы мясцовы блогер Андрэй Павук.

Старшыня ПБНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што дзяржава двойчы за апошнія два гады паквапілася на ягоную свабоду ўдзелу ў мірных сходах.

Фотакалаж ПЦ "Вясна". Кніга Зянона Пазьняка “Цяжкі Час. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня” на мінулых выходных карысталася "вялікай папулярнасцю” сярод беларускіх памежнікаў - праваабаронцам вядомы некалькі выпадкаў выняцця кніг і накіравання іх на экспертызу.

Вольга Маёрава (фота з facebook.com) У Беларусі практычна забаронена ўсё, нават збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл. Прынамсі, складаннем адміністрацыйнага пратаколу завяршыўся збор подпісаў для Вольгі Маёравай.

Наталля Шчукіна і Ала Раманчык ўзначалілі вулічнае шэсьце. Гомель. 25 сакавіка 2017 г. Фота: tut.by Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (КПЧ ААН) прыняла да разгляду скаргі гомельскіх актывістак вясновых акцый пратэстаў 2017 году Наталля Шчукінай і Алы Раманчык, як піша "Гомельская вясна".