Чаму збольшага менавіта жанчыны чакаюць сваіх блізкіх, якія трапілі за краты? Як мяняецца жанчына, якая чакае, якая змагаецца за асуджанага блізкага чалавека? І ў якіх выпадках не трэба ахвяраваць сваім жыццём?

Вялікая Машчаніца. Гэта тое рэдкае справа, калі абвінавачаным у свой час пагражаў расстрэл, але яны былі прызнаныя невінаватымі.

Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна". Суд Барысаўскага раёна спыніў вытворчасць па скарзе барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча на дзеянні мясцовай міліцыі.

Таццяна Каравянкова. Фота: "Радыё Свабода". Як паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", журналістка інфармагенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова мусіць аплаціць шкоду, якую яна, па меркаванні Следчага камітэта, нанесла БелТА.

Пікет "Долой самодержавие!" ў Гародні. У дзень угодкаў бальшавіцкага перавароту гарадзенскія актывісты АГП Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў выйшлі на цэнтральныя вуліцы Гародні з плакатам "Долой самодержавие!".

Дзяніс Урбановіч Ва ўрочышчы Курапаты - месцы масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій - 7 лістапада каля 15 гадзін быў затрыманы апазіцыйны актывіст Дзяніс Урбановіч. Пра гэта БелаПАН паведаміў актывіст Зміцер Казакевіч.

Дзень памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы. 7-га лістапада афіцыйна выходны дзень гарадзенская міліцыя вырашыла прысвяціць апытанню гарадзенскіх актывістаў пра іх удзел у Дні памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы.

Напрыканцы верасня юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў заявы ў Пракуратуру Горацкага раёна і Магілёўскі аблвыканкам па факце прыцягнення да прымусовай працы (прыборкі ўраджаю) работнікаў розных прадпрыемстваў г. Горкі для аказання шэфскай дапамогі ААТ “Горацкае”. Правабаронца прасіў адмяніць незаконнае распараджэнне старшыні Горацкага райвыканкама Сяргея Кулагіна, так як лічыць, што яно не адпавядае дзеючаму нацыянальнаму заканадаўству і міжнародным нормам у галіне правоў чалавека, а яго выкананне прыводзіць да парушэння правоў грамадзянаў у форме прыцягнення іх да прымусовай працы.

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.

Звесткі аб бунце асуджаных у калоніі з'явіліся ўвечары 5 лістапада ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» у паблікt «Беларуская Турма», паведамляе naviny.by. Аўтары паведамлення адзначаюць, што атрымалі інфармацыю напрамую з калоніі. Па іх дадзеных, бунт здарыўся ў ноч на 4 лістапада. Нібыта бунт падтрымалі ўсе атрады, «заблякавалі дзверы ў атрадах, некалькі прадстаўнікоў адміністрацыі атрымалі траўмы, асуджаныя патрабавалі зняць адміністрацыю». Паведамляецца, што 4 лістапада ў калоніі чакалі начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алега Маткіна, але «ён не прыехаў». Пішацца таксама, што "адміністрацыю калоніі часова ўсю замяняе брэсцкае кіраванне Дэпартамента выканання пакаранняў".