- Катэгорыя: Вясна
У другой палове дня 8 кастрычніка ў Жэневе, дзе праходзіць 124-й сесія Камітэта ААН па правах чалавека, афіцыйныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь упершыню за 20 гадоў прадставілі справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Затым афіцыйная дэлегацыя, з удзелам прадстаўнікоў асноўных міністэрстваў і ведамстваў, якую ўзначальваў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Юры Амбразевіч, адказвала на пытанні Камітэта.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прымае ўдзел у працы міжнароднай канферэнцыі «Форум-2000», якая ў 21 раз праходзіць у Празе.
- Катэгорыя: Вясна
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, патрыяршы экзарх усяе Беларусі выступае за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне, піша naviny.by. Сваімі поглядамі на існаванне ў краіне практыкі прымянення вышэйшай меры пакарання праваслаўны іерарх падзяліўся на прэс-канферэнцыі 5 кастрычніка ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, праваабарончая прэмія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы імя Вацлава Гаўла прысуджана старшыні чачэнскага філіяла праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Аюбу Ціціеву, які цяпер знаходзіцца пад вартай. Пра гэта на сесіі ПАСЕ, якая адкрылася ў панядзелак у Страсбургу, заявіла старшыня ПАСЕ Ліліян Мары Паск'е.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця 8 кастрычніка адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых у нядзелю ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
- Катэгорыя: Вясна
У мінскім клубе Re:Public у нядзелю, сёмага кастрычніка, прайшоў традыцыйны фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
8-9 красавіка ў Жэневе адбываецца 124-й сесія Камітэта ААН па правах чалавека, на якой афіцыйны ўрад і кааліцыя праваабарончая арганізацый прадставяць свае справаздачы.
- Катэгорыя: Вясна
Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Платформа Іннавэйшн» Міхаіл Жамчужны, які адбывае тэрмін у горацкай калоніі, папрасіў магилёщскага праваабаронцу Барысв Бухеля аб візіце грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. Праг эта паведамляе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
На плошчы Леніна ў Брэсце, дзе па выходных збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, 7 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі пяць чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Штогадовы фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, праходзіць сёлета ўжо ў трэці раз. Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, папулярныя гурты Nizkiz, «Петля Пристрастия», «Мутнаевока», а таксама SnopSnoŭ і Teleport, граюць 7 кастрычніка у мінскім клубе Re:Public. Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.