- Катэгорыя: Вясна
Гэтымі днямі ў Беларусі праводзіцца тыдзень барацьбы са сьмяротным пакараньнем. Таксама на гэтым тыдні была заслухана справаздача Беларусі ў Камітэце па правах чалавека ААН у Жэнэве. Чаму беларуская дзяржава працягвае караць сьмерцю сваіх грамадзянаў? Якія вынікі «беларускіх дзён» у Камітэце па правах чалавека ААН?
- Катэгорыя: Вясна
На паседжанні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якое адбылося 10 кастрычніка ў Страсбургу, разглядаўся шэраг бягучых пытанняў. Адна з тэм была прысвечаная Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання. У абмеркаванні праблемы са смяротным пакараннем у Беларусі выступілі старшыня камісіі па міжнародных справах Нацыянальнага сходу Валерый Варанецкі і намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак восьмага кастрычніка каля амбасады Беларусі ў Лондане праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевич правяла пікет за адмену смяротнага пакарання. Да акцыі таксама далучыліся каардынатары Amnesty International Бары Хэй і Айша Юнг. Наталля Сацункевіч патлумачыла, чаму вырашыла правесці пікет.
- Катэгорыя: Вясна
Пракуратура Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці масава выклікае актывістаў для дачы тлумачэння пра абставіны, звязаных з парушэннем заканадаўства аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
- Катэгорыя: Вясна
Час ад часу на вуліцах ці на фатаздымках у сеціве можна пабачыць людзей, апранутых у майкі з яскравым і запамінальным надпісам “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню!”, дызайн якіх быў распрацаваны Уладзімірам Цэслерам. Падчас Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі ПЦ “Вясна” вырашыў спытаць у розных людзей, у якіх сітуацыях яны апранаюць гэтыя майкі і чаму яны публічна выказваюцца супраць смяротнай кары. Актуальнае, складанае і балючае - праз мастацтва
- Катэгорыя: Вясна
Як вядома, у Жэневе на працы 124-й сесіі Камітэта па правах чалавека ААН афіцыйная дэлегацыя абмяркоўвае сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
У межах «Тыдня супраць смяротнага пакарання» праваабаронцы Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка паказалі ў Слуцку фільм «Змоўшчыца» амерыканскага рэжысёра Роберта Рэдфарда.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця 10 кастрычніка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Канстанціна Астапука. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 10 кастрычніка, цывілізаваны свет адзначае Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. У гэтым годзе тэмай 16-га Сусветнага дня былі абраныя умовы ўтрымання зняволеных у камерах смяротнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
У рэгіёнах Беларусі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзяць традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай спецвыпускаў газет “Народная Воля”. Акцыі ладзяцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка.