- Катэгорыя: Вясна
Час ад часу на вуліцах ці на фатаздымках у сеціве можна пабачыць людзей, апранутых у майкі з яскравым і запамінальным надпісам “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню!”, дызайн якіх быў распрацаваны Уладзімірам Цэслерам. Напярэдадні сусветнага Дня супраць смяротнага пакарання ПЦ “Вясна” вырашыў спытаць у розных людзей, у якіх сітуацыях яны апранаюць гэтыя майкі і чаму яны такім чынам публічна выказваюцца супраць смяротнай кары. Спорт як спосаб данесці іншым свае погляды
- Катэгорыя: Вясна
У вёсцы Вішнева Валожынскага раёна ў 12.00 распачалася імша, прысвечаная Святому Амброзію Медзіяланскаму (каля 340 – 397 гг), які лічыцца першым вядомым абаліцыяністам у свеце.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары пятага кастрычнік для віцебскіх аматараў добрай музыкі не прайшоў дарма. У бітлз-клубе «Паддашык» беларускія музыкі, якія выступаюць супраць смяротнага пакарання, адыгралі канцэрт «Рок за жыццё». Жадаючых паслухаць групы "Тэлепорт", Re1ikt, Nizkiz і РСП сабраўся поўны клуб. Са слоў частых наведвальнікаў, такім запоўненым ён не быў вельмі даўно. І нягледзячы на сур'ёзнасць тэмы канцэрту, у клубе панавала даволі нефармальная атмасфера.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" традыцыйна выйшлі ў цэнтр сталіцы з раздачай спецвыпуска газеты “Народная Воля”. Гэтай масавай інфармацыйнай акцыяй актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалі Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Спецвыпуск газеты прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. Упершыню матэрыялы спецвыпуска склалі творы вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў і паэтаў, такіх як Уладзімір Некляеў, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая, Паліна Сцепаненка. Некалькі тысяч асобнікаў "Народнай волі" былі раздадзеныя літаральна за пару гадзінаў. Людзі ахвотна бралі іх і цікавіліся тэмай смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Ад 5 кастрычніка ў Беларусі праводзіцца тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня. З гэтай нагоды старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў нагадаў, што патрабаванне скасавання смяротнага пакараньня ўваходзіла ў перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў ад Партыі БНФ, а ад 2014 года гэткае палажэнне ўнесенае ў афіцыйную праграму БНФ “Адраджэнне” і Партыі БНФ.
- Катэгорыя: Вясна
Спецыяльна для Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання да 16-га Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, “Вясна” у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” падрыхтавала адмысловы відэаролік.
- Катэгорыя: Вясна
Следчы камітэт праводзіць праверку інфармацыі аб незаконным прымяненні да Уладзіслава Казакевіча, асуджанага да 22 гадоў пазбаўлення волі, фізічнай сілы. Пра гэта паведамляе mspring.online. На дадзены момант ён адбывае пакаранне ў магілёўскай турме №4. Па словах яго маці Вольгі Мажэйка, над ім увесь час здзекуюцца. Адвакаты яе сына рэгулярна скардзяцца ў дзяржорганы на жорсткае стаўленне, але жанчына сцвярджае, што ўлады не жадаюць прызнаваць парушэнні.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што разгляд апеляцыйных скаргаў лідараў незалежнага прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка Мінскі гарадскі суд прызначыў на 9 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Еўрарадыё, у чарговай рэзалюцыі, прынятай 4 кастрычніка, Еўрапарламент адзначыў, што ў Беларусі працягвае пагаршацца сітуацыя са свабодай СМІ. Прыкладам гэтага еўрапарламентары назвалі "сур'ёзны пераслед рэдактараў незалежных навінавых парталаў і журналістаў". Еўрапарламент згадвае ператрусы, якія адбыліся сёлета ў жніўні ў рэдакцыях tut.by і БелаПАН у сувязі са "справай БелТА". Затрыманні журналістаў і рэдактараў па гэтай справе Еўрапарламент разглядае як неадпаведную меру і заклікае беларускія ўлады зняць з іх усе абвінавачанні. Таксама еўрапарламентары заклікаюць афіцыйны Мінск неадкладна спыніць блакаванне сайта "Хартыя'97" на тэрыторыі краіны.