- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 11 кастрычніка, у офіс ПЦ “Вясны” наведаўся італьянскі амбасадар Марыа Бальдзі. Праваабаронцы распавялі яму пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Валянцін Стэфановіч распавёў пра ўдзел беларускай праваабарончай супольнасці ў працы 124 сесіі Камітэта ААН, на якой афіцыйныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь упершыню за 20 гадоў прадставілі справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна ў 9 гадзін раніцы 12 кастрычніка была выклікана ў Баранавіцкі РАУС для дачы тлумачэнняў па чарговаму артыкулу ў Беларускім Радыё Рацыя.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля забароны на пікет магілёўскія праваабаронцы Аляксей Колчын і Аляксандр Буракоў правялі інфармацыйную акцыю. Колчын і Буракоў падавалі заяўку на правядзенне пікета салідарнасці з украінскім рэжысёрам Алегам Сянцовым, якому па палітычных матывах прысудзілі 20 гадоў зняволення ў расійскай калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе горада Новаполацка 12 кастрычніка будзе разглядацца справа Станіслава Барановіча, асуджанага за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутранных спраў. Паседжанне пройдзе фактычна ў закрытым рэжыме, паколькі адбудзецца на тэрыторыі Папраўчай калоніі №1 Новаполацка, дзе ён адбывае пакаранне. Суд будзе вырашаць пытанне аб змене рэжыму адбыцця пакарання Барановічам на больш жорсткі.
- Катэгорыя: Вясна
У грамадскім цэнтры «Кола» 10 кастрычніка, у Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання, пры падтрымцы сайта пра правы чалавека mspring.online прайшоў форум-тэатр, прысвечаны смяротнаму пакаранню.
- Катэгорыя: Вясна
Чарговая касацыйная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай з Бярозы не задаволена, а рашэнне Баранавіцкага суда не змененае, паведамляе "Радыё Рацыя".
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі праваабарончы сайт mspring.online піша, што 2 кастрычніка магілёвец Аляксандр Кускоў накіраваў зварот у Следчы камітэт, у якім папрасіў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі за катаванні. Таксама ён звярнуўся па дапамогу да праваабаронцаў.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка накіраваў зварот у Канстытуцыйны суд, у якім указаў на прабелы ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе - палажэнні аб правах асобаў, якія накіравалі ў орган дазнання, начальніку следчага камітэта, следчаму або пракурору заяву або паведамленне аб злачынстве (заяўніка). У прыватнасці, праваабаронца падкрэслівае, што заяўнікі не пазначаныя ў ліку ўдзельнікаў крымінальнага працэсу (раздзел 2 КПК), іх правы ў КПК не замацаваныя.
- Катэгорыя: Вясна
Сябры і знаёмыя палітвязня Міхаіла Жамчужнага пакрысе сталі атрымліваць ад яго лісты і паштоўкі. Аднак далёка не ўся ягоная карэспандэнцыя пакідае сцены калоніі ў Горках, дзе ў памяшканні камернага тыпу зараз утрымліваецца палітвязень.
Палуда: “Мы завяршаем Тыдзень супраць смяротнага пакарання, але не спыняем наша змаганне” Фота Аўдыё
- Катэгорыя: Вясна
У Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання ў Мінску ў літоўскай амбасадзе адбыўся перформанс мастачкі Таццяны Тур. Акрамя гэтага была адкрыта выстава “Кожны мае права ведаць свае правы”, якую падрыхтавалі праваабаронцы “Вясны” Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка. Гэтым завяршыўся Тыдзень супраць смяротнага пакарання, які традыцыйна праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка. Перформанс распавядаў аб пакутах родных і блізкіх асуджаных да смяротнага пакарання.