- Катэгорыя: Вясна
У Берасці 16 кастрычніка працягнуцца суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла каля 120 чалавек. У выніку 14 з іх былі затрыманыя.
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
Пасля прадастаўлення альтернатыўнай справаздачы на 124-ай сесіі ў Камітэце па правах чалавека ААН юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падзяліўся сваім ураджаннем ад пазіцыі афіцыйнай дэлегацыі і думкамі наконт склаўшайся сітуацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістцы-фрылансеру з Берасця Аліне Літвінчук пагражае штраф да 50-ці базавых велічынь за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. На яе заведзена адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 частка другая – «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця мае адбыцца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенская міліцыя ініцыявала адміністрацыйную справу ў дачыненні да вядомага музыканта і журналіста Алеся Дзянісава. Днямі Дзянісаў атрымаў копію пратакола, з якога вынікае, што ён парушыў ч.2 арт. 17.11 КаАП (выраб або распаўсюджванне, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).
- Катэгорыя: Вясна
Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ, які будуецца пад Брэстам, завяршылася ў нядзелю шматлікімі затрыманнямі. Пакуль праваабаронцы вывучаюць сітуацыю, колькі ўсяго чалавек насамрэч было затрымана і ў чым іх вінавацяць.
- Катэгорыя: Вясна
“Важна, каб нашы прадстаўнікі судовых і праваахоўных органаў, адвакатуры разумелі сутнасць правоў чалавека” Барыс Звозскаў, беларускі праваабаронца, першы прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека ў Вільні
- Катэгорыя: Вясна
Грамадская кампанія па падтрымцы адлічаных па палітычных матывах студэнтаў “"Даць рэпрэсіям урок” распачынае сацыяльны праект "Капучына ці вышэйшая адукацыя?"
- Катэгорыя: Вясна
Напрыканцы верасня юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў заявы ў Пракуратуру Горацкага раёна і Магілёўскі аблвыканкам па факце прыцягнення да прымусовай працы (прыборкі ўраджаю) работнікаў розных прадпрыемстваў г. Горкі для аказання шэфскай дапамогі ААТ “Горацкае”. Праваабаронца прасіў пракуратуру правесці па яго заяве пракурорскую праверку па названых фактах парушэння заканадаўства службовымі асобамі Горацкага райвыканкама і прыняць адпаведныя меры пракурорскага рэагавання, скіраваныя на адмену незаконнага распараджэння старшыні Горацкага райвыканкама Сяргея Кулагіна, а таксама правесці прафілактычную гутарку са службовымі асобамі Горацкага райвыканкама і давесці да іх ведама нормы дзеючага працоўнага заканадаўства з мэтай недапушчэння аналагічных парушэнняў у будучым.