- Катэгорыя: Вясна
Дзевятага кастрычніка, праз тры судовыя паседжанні праваабаронцу са Светлагорска Алену Маслюкову пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь (612,50 рублёў). Суддзя раённага суда Руслан Царук палічыў Маслюкову арганізатаркай флэшмобу супраць працы завода беленай цэлюлозы і прызнаў яе вінаватай у парушэнні часткі 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
- Катэгорыя: Вясна
У Жэневе 9 кастрычніка ў межах 124 сэсіі Камітэта ААН па правах чалавека афіцыйная дэлегацыя Беларусі працягнула адказваць на пытанні сябраў Камітэта. На пачатку сэсіі пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Юры Амбразевіч адзначыў, што Беларусь пакуль не гатовая адмяніць смяротнае пакаранне, а гвалтоўныя знікненні не носяць маштабны характар, як гэта адбываецца ў іншых краінах.
- Катэгорыя: Вясна
У звароце да суддзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду праваабаронца Павал Левінаў папрасіў прыпыніць вынясенне смяротных прысудаў і замяніць такое пакаранне іншымі відамі. Разам са зваротам праваабаронца даслаў у калегію 16 асобнікаў спецвыпуску газеты “Народная Воля” – “Скажам НЕ смяротнаму пакаранню!”.
- Катэгорыя: Вясна
У рэгіёнах Беларусі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзяць традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай спецвыпускаў газет “Народная Воля”. Акцыі ладзяцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява Вярхоўнага Прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага Cекретаря Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля скаргі ў пракуратуру і дадатковай праверкі ДАІ ўсё ж прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці кіроўцу, які напрыканцы жніўня наехаў на актывістаў ля рэстарацыі “Поедем, поедим” у Курапатах. 25 жніўня, знаходзячыся ля ўвахода у рэстаранны комплекс “Поедем, поедим”, актывіст Валерый Рабцаў стаў сведкам фактычна наезда аўтамабіля “Фольксваген-Туарэг” на Ніну Багінскую і Яўгена Афнагеля, калі ён працягнуў актывістаў некалькі метраў на капоце. Валерый Рабцаў зафіксаваў інцыдэнт на відэа і ў хуткім часе звярнуўся з гэтым запісам у дзяржаўную аўтаінспекцыю з просьбай прыцягнуць кіроўцу да адміністрацыйнай адказнасці.
- Катэгорыя: Вясна
У рэгіёнах Беларусі актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзяць традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай спецвыпускаў газет “Народная Воля”. Акцыі ладзяцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які традыцыйна ладзяць беларускія праваабаронцы з 5 па 10 кастрычніка, сёння адбудзецца паказ фільмаў у Гомелі і Слуцку.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Светлагорскага раёна пакараў грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча штафам на 20 базавых велічынь.
- Катэгорыя: Вясна
Афіцыйная дэлегацыя Беларусі 9 кастрычніка працягне адказваць на пытанні, якія паставіў перад урадам краіны Камітэт па правах чалавека ААН.