- Катэгорыя: Вясна
Пасля шматлікіх затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна пакарміць галубоў, у гэтую нядзелю прыйшло болей, чым у мінулую. “Кармленне галубоў” – акцыі пратэсту жыхароў Берасцейшчыны супраць будаўніцтва ў рэгіёне заводу па вырабе акумулятарных батарэй.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскія незалежныя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава 16 кастрычніка былі аштрафаваныя суддзём суду Жабінкаўскага раёну Дзмітрыем Куроўскім на 1.715 рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
Некалькім актыўным удзельнікам акцый пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем у пятніцу былі ўручаныя позвы ў Ленінскі РАЎС, альбо ў апорныя пункты гэтага раёна. Як пазначана: “ў якасці асоб, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс”.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсце міліцыянты ўручылі позвы незалежным журналістам Яўгену Скрабцу, Мілане Харытонавай і Алесю Ляўчуку. Згодна з дакументамі, журналісты мусяць прыйсці ў нядзелю 21 кастрычніка ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёна для допыта ў якасці асобаў, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Так, позву журналісту-фрылансеру Яўгену Скрабцу супрацоўнікі міліцыі ўручылі непасрэдна каля Ленінскага РАУС, куды той прыйшоў, каб сустрэць палітыка Міколу Статкевіча, які мусіў выйсці на волю пасля пяці сутак арышту.
- Катэгорыя: Вясна
У Берасці 16 кастрычніка працягваюцца суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла каля 120 чалавек. У выніку 14 з іх былі затрыманыя. Пазней з РАУСа адпусцілі траіх непаўнагадовых.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі каля пад'езду яго дома, - піша charter97.org.
- Катэгорыя: Вясна
Непадалёк ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь (Камуністычная, 1) 16 кастрычніка затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ". Яны праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў арміі ў межах новай грамадскай кампаніі "Білет на той свет". Сярод затрыманых - Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч.
- Катэгорыя: Вясна
“Улады Беларусі мусяць пакласці канец любым формам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць сп. Рамана Кісляка, а таксама прытрымлівацца абавязковых для Беларусі міжнародных стандартаў, у тым ліку адносна свабоды мірных сходаў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, апублікаванай сёння на сайце Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.