- Катэгорыя: Вясна
Да 70-х угодкаў прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека баранавіцкія праваабаронцы Сяргей Гоўша, Аляксандр Вайцешык і актывіст Рыгор Грык 9 снежня раздавалі на цэнтральным рынку і іншых месцах горада спецвыпуск газеты "Народная Воля", з артыкуламі, прысвечанымі сёлетняй барацьбе берасцейцаў і светлагорцаў за права жыць у чыстай прасторы, а не задыхацца ад хімічных і свінцовых выкідаў у паветра.
- Катэгорыя: Вясна
10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты дзень, 70 год назад, на Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
У канцы кастрычніка Беларусь упершыню за 20 гадоў дала справаздачу ў Камітэце правоў чалавека ААН. Пазыцыя ўладаў: у нас ўсё добра з правамі чалавека. Камітэт ААН на справаздачу адрэагаваў рэкамэндацыямі. Іх 60. Што можна зрабіць, каб рэкамэндацыі не засталіся на паперы, у Гомелі 9 сьнежня абмеркавалі 20 беларускіх праваабаронцаў. Пра падзею паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні 70-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека беларускія праваабаронцы традыцыйна правялі інфармацыйную акцыю. У Менску і іншых гарадах вясноўцы раздавалі спецыяльны выпуск газеты “Народная Воля”.
- Катэгорыя: Вясна
У Маскве памерла праваабаронца, адна з заснавальніц Маскоўскай Хэльсінкскай групы Людміла Аляксеева. Яе ня стала вечарам 8 снежня ў маскоўскай лякарні, піша Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
10 снежня святкуецца Сусветны дзень правоў чалавека. У гэтым годзе гэтая дата знамянальная яшчэ тым, што роўна 70 год таму быў прыняты адзін з самых важных дакументаў па правах чалавека — Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Яна прасякнута духам барацьбы з дыскрымінацыяй, перакананнем, што ўсе людзі роўныя і маюць роўныя правы. Хоць Беларусь і з’яўляецца яе ўдзельнікам, у нашай краіне ўсё роўна шырока парушаюцца фундаментальныя правы чалавека, абвешчаныя Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека. На абарону кожнага права, абвешчанага Дэкларацыяй, у Беларусі ёсць свой праваабаронца, а то і цэлая праваабарончая арганізацыя. Яны змагаюцца кожны дзень, каб дамагчыся правоў чалавека і захаваць іх. “Вясна” спытала ў беларускіх праваабаронцаў Андрэя Палуды і Генадзя Фядыніча, чаму Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека застаецца такой жа актуальнай, як і 70 год таму.
- Катэгорыя: Вясна
Экалагічную актывістку і трэнерку Юлію Маклюк знялі з начнога цягніку Кіеў-Мінск, паведамляе "Зялёны партал". Яна ехала ў Мінск для ўдзелу ў Міжнародным форуме валанцёраў і прыхільнікаў "На твоей стороне", арганізатарам якога выступіла "Зялёная сетка".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што супрацоўнікамі міліцыі затрыманы актор тэатра Fortinbras, адзін з тых, хто прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 снежня. Цяпер актывіст знаходзіцца ў Цэнтральным РАУСе. Яго вінавацяць у парушэнні арт. 23.45 КаАП (Незаконныя выраб, рэалізацыя і нашэнне формы адзення і знакаў адрознення). Па гэтым артыкуле прадугледжваецца пакаранне да пяцідзесяці базавых велічыняў штрафу. А таксама канфіскацыя прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, то бок у дадзеным выпадку - мундзіра з пагонамі ў колерах вясёлкавага сцягу.
- Катэгорыя: Вясна
"Новы Час" паведамляе, што на іх журналіста, былога палітвязня заведзеная адміністрацыйная справа за пост у Фэйсбуку. 7 снежня ён знайшоў пратакол у паштовай скрыне. Паведамляецца, што справа была накіраваная ў суд. Аднак ці было паседжанне — невядома.
- Катэгорыя: Вясна
10 снежня святкуецца Сусветны дзень правоў чалавека. У гэтым годзе гэтая дата знамянальная яшчэ тым, што роўна 70 год таму быў прыняты адзін з самых важных дакументаў па правах чалавека — Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Яна прасякнута духам барацьбы з дыскрымінацыяй, перакананнем, што ўсе людзі роўныя і маюць роўныя правы. Хоць Беларусь і з’яўляецца яе ўдзельнікам, у нашай краіне ўсё роўна шырока парушаюцца фундаментальныя правы чалавека, абвешчаныя Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека. На абарону кожнага права, абвешчанага Дэкларацыяй, у Беларусі ёсць свой праваабаронца, а то і цэлая праваабарончая арганізацыя. Яны змагаюцца кожны дзень, каб дамагчыся правоў чалавека і захаваць іх. “Вясна” спытала ў беларускіх праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча і Андрэя Бастунца, чаму Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека застаецца такой жа актуальнай, як і 70 год таму.