Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая прайшла ў Тбілісі, прыняла Рэзалюцыю аб парушэнні правоў чалавека і пераследу журналістаў у Беларусі, паведамляецца на сайце БАЖ.

У судзе Савецкага раёна пачаўся разгляд пазову бізнэсмэна, аднаго з сузаснавальнікаў рэстарана «Поедем поедим» Леаніда Зайдэса да газеты "Новы Час", паведамляе TUT.BY. Бізнэсмэн патрабуе суд абавязаць газету абвергнуць інфармацыю, апублікаваную ў «Новым Часе», якая нанесла пазоўніку «маральныя пакуты, якія выявіліся ў моцных душэўных перажываннях з нагоды магчымасці падрыву рэпутацыі ў грамадстве і дзелавым асяроддзі, дыскрэдытацыі ў вачах існуючых і патэнцыяльных контрагентаў, кліентаў, партнёраў па бізнесе». Редакторка «Новага часу» Оксана Колб. Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Сябра Менскай арганізацыі БХД Юрый Палейка 6 верасня УДАІ УУС Мінаблвыканкама аштрафаваны дзвюма базавымі велічынямі (49 рублёў) за тое, што ён “9 жніўня ў 16.42 на 51-м кіламетре МКАД здейсніў правапарушэнне, якое выразілася ў тым, што з’яўляючыся пешаходам, рухаўся па праезнай частцы дарогі і неабгрунтавана перашкаджаў руху транспартных сродкаў”. Супрацоўнікі ДАІ склалі на яго пратакол па арт. ч.1 арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху і не кіравала транспартным сродкам). Юрась Палейка.Фота: bchd.info

Мітынг у Свіслачы 27 кастрычніка. Фота: "Гарадзенская Вясна". Сталі вядомыя даты яшчэ двух адміністрацыйных судоў у дачыненні да ўдзельнікаў Свіслацкага Дня памяці паўстанцаў 1863 году. 

Фан-сустрэча блогераў YouTube-канала «Топавы Пінск» з падпісантамі. Фота: onliner.by Усё здарылася яшчэ 18 лістапада. Блогеры YouTube-канала «Топавы Пінск» вырашылі сустрэцца са сваімі падпісантамі. На сустрэчу з Іллёй, Яўгенам і іх сябрамі прыйшлі некалькі сотняў падлеткаў. Назаўтра ў Пінскі РАУС паступіла заява з нагоды несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, а мясцовы тэлеканал нават зняў сюжэт пра гэтую акцыю, дзе раскрытыкаваў падлеткаў. Гісторыю распавёў onliner.by.

Нярэдка, асабліва ад настаўнікаў, даводзіцца чуць пра неабходнасць менш казаць дзецям пра іх правы і часцей нагадваць пра абавязкі. Многія нават кажуць, што спачатку дзіця трэба навучыць добрасумленна выконваць свае абавязкі, і толькі потым, маўляў, можна расказваць пра магчымасць рэалізацыі ім сваіх правоў. Але ці сапраўды так шчыльна звязаныя паміж сабой паняцці “абавязкі” і “правы чалавека”? Распавядаем пра гэта па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы”, у прававым лікбезе ад “Вясны”. Што такое абавязкі ў кантэксце правоў чалавека?

Вольга Чайчыц у судзе 14 снежня. Фота з Facebook У судзе Першамайского раёна Мінска сёння, 14 снежня, разглядаюцца ажно пяць адміністрацыйных справаў супраць беларускіх незалежных журналістаў. Усіх судзяць па сумна вядомым артыкуле 22.9 (ч.2) КаАП, то бок за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

Барыс Гарэцкі і Генадзь Барбарыч у судзе. Фота: Барыс Гарэцкі Суд Партызанскага раёна Мінска 14 снежня працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Генадзя Барбарыча. Яго звінавацілі ў тым, што 8 снежня ён, “разам з аператарам Ляўчуком зняў відэасюжэт, які потым быў размешчаны на сайце Радыё Рацыя”. Тым самым парушыў ч.2 арт. 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

Андрэй Пачобут, Алесь Кіркевіч і Алесь Бяляцкі на выставе ў Гародні. „Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён” – выстава пад такой назвай адкрылася ў Гародні. Яе падрыхтаваў Цэнтр даследвання грамадзянскай суполнасці Беларусі. Яна складаецца з 11-ці стэндаў, якія прадстаўляюць ліставанне, публікацыі, фотаздымкі і вытрымкі з паказанняў палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі.