- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Лагойскага раёна Аксана Сарахман 18 снежня разглядзела адміністрацыйную справу па ч. 3 арт. 23.34 у адносінах да старшыні “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча.
- Катэгорыя: Вясна
Уручэнне штогадовых прэмій Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці адбудзецца ў чацвер,10 студзеня. Пра падзею паведамляеццца на старонцы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый у фэйсбуку.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральны раённы суд Мінску задаволіў скаргу абаронцы Курапатаў Валера Рабцава на штраф, які яму выпісаў начальнік «Мінскаблдарбуду» Ўладзімір Сцяпанаў.
- Катэгорыя: Вясна
Пры садзеянні ПЦ "Вясна" ва ўкраінскім горадзе Чаркасы з 19 па 21 снежня адбываецца сустрэча па абмену досведам прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Украіны з беларускімі грамадскімі актывістамі.
- Катэгорыя: Вясна
На пачастку лістапада праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў накіраваў у Міністэрства ўнутраных спраў прапанову адмяніць ці ўнесці змены ў ведамасны нарматыўны акт, які абавязвае наведнікаў органаў МУС здаваць пры ўваходзе фота- аўдыё- і відэазапісваючыя прылады.
- Катэгорыя: Вясна
Палата прадстаўнікоў 19 снежня ў другім чытанні прыняла шэраг паправак у кодэксы Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, дэпутаты прагаласавалі за выключэнне з Крымінальнага кодэкса арт. 193.1 (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Але ў той жа час замест крымінальнай адказнасці ўводзіцца адміністрацыйная отвественность — ст. 23.88 КаАП, якая прадугледжвае за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі штраф да 50 базавых велічынь. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы "Цэнтра прававой трансфармацыі LAWTREND".
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International нагадвае, што два прысуджаныя да смерці беларускія вязні — Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка — могуць быць расстраляныя ў любы момант. Жыльнікаў і Сухарка былі першымі, каго прысудзілі да найвышэйшай меры пакарання ў 2018 годзе. Пасля нядаўніх расстрэлаў Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова, яны, як мяркуецца, з'яўляюцца адзінымі вядомымі вязнямі, якія дасюль знаходзяцца ў камеры смяротнікаў у СІЗА №1. Менавіта сям'я Аляксандра Жыльнікава паведаміла прадстаўнікам беларускай грамадзянскай супольнасці аб верагоднай даце прывядзення прысудаў у выкананне. Жыльнікаў сказаў сваім родным, што да ночы з 19 на 20 лістапада ён быў у адной камеры з Сямёнам Беражным, якога вывелі з камеры і назад ён не вярнуўся.
- Катэгорыя: Вясна
Баранавіцкія актывісты і праваабаронцы звярнуліся з заявай у Баранавіцкі гарвыканкам з патрабаваннем змяніць мясцовае рашэнне аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы. На думку заяўнікоў мясцовае рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 29 снежня 2014 года "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы” не адпавядае дзейснаму заканадаўству і міжнародным стандартам. На падставе гэтага актывісты і праваабаронцы патрабуюць: Справа ў тым, што Рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 29 снежня 2014 года "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы” адзіным сталым месцам правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе вызначаны “Стары парк” па вуліцы Камсамольскай. Гэтае месца размешчана ўдалечыні ад месцаў, якія наведваюцца грамадзянамі. Таму правядзенне ў такіх месцах масавых мерапрыестваў, па сутнасці, пазбаўляе яго свайго сэнсу -— выражэння меркавання.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гародні 20 снежня разглядаецца справа актывіста Мікалая Саляніка. Яго вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а насамрэч за тое, што на мiнулы суд прыйшоў у турэмнай робе з калодкай.
- Катэгорыя: Вясна
19 снежня спецыяліст Упраўлення выканання пакаранняў Фрунзенскага раёна Мінска Бычкова азнаёміла фігуранта "справы прафсаюза РЭП" Ігара Комліка з умовамі адбыцця абмежавання волі.