Алесь Бяляцкі Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржкантролю па Мінску і Мінскай вобласці 12 чэрвеня пачало ў дачыненні да дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса па факце ўхілення ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што палітвязень Міхаіл Жамчужны, які з 10 красавіка змешчаны на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) калоніі №9 у Горках, падчас адбыцця дадзенага пакарання атрымаў яшчэ 10 сутак ШІЗА. Гэта 28-е спагнанне, вынесенае Жамчужнаму адміністрацыяй Горацкай калоніі са жніўня 2017 года.

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Фота ПЦ "Вясна" Лідэры прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік азнаёміліся з матэрыяламі «Справы прафсаюзаў». Фігуранты справы не прызналі віну ў поўным аб'ёме, адмовіліся пісаць прашэнне аб памілаванні і падалі хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы. Уражаннямі пра «справу прафсаюзаў», яго судовых перспектывах і магчымых сцэнарах развіцця падзей Генадзь Фядыніч падзяліўся з сайтам praca-by.info.

Напярэдадні Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі праваабарончы цэнтр "Мемарыял" публікуе спісы палітвязняў, у якім на сёння 158 палітычных зняволеных.

Абарона Курапатаў. 14 чэрвеня 2018 года. Фота: Радыё Свабода. Рэпрэсіі супраць праціўнікаў адкрыцця рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Поедем поедим” у ахоўнай зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій у Курапатах, у чацвер, 14 чэрвеня былі самымі масавымі за ўвесь час пікетавання рэстарану.

Шосты дзень абароны Курапатаў. Фота: ПЦ "Вясна". У шосты дзень супрацьстаяння абаронцаў Курапатаў на месцы ўваходу ў рэстаранны комплекс «Поедем поедим» адбылася нарада кіраўнікоў грамадскіх рухаў і партый.

Павел Севярынец падчас Чарнобыльскага шляху ў Мінску. Фота "Радыё Рацыя" Суд Савецкага раёна Мінска 14 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйную справу сустаршыні БХД Паўла Севярынца, якога звінавацілі ў закліках да правядзення масвага мерапрыемства.

Уладзімір Арлоў з пікетоўшчыкамі каля рэстарана "Поедем поедим".Фота: Радыё Свабода. Паводле распрацаванага абаронцамі Курапатаў графіку пікетавання каля рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах 14 чэрвеня вахту перанялі актывісты Партыі БНФ.

Разгляд апеляцый па справе "чорных рыэлтараў" у Вярхоўным судзе 18 снежня 2017 года. Намеснік старшыні Вярхоўнага суда прыпыніў выкананне смяротных прысудаў ў адносінах да Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога на час разгляду іх нагляднай скаргі. Пра гэта праваабаронцам стала вядома ад сваякоў асуджаных да вышэйшай меры.

Алесь Ліпай. Фота: БелаПАН. Раніцай 14 чэрвеня на кватэры дырэктара агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая праходзіць ператрус. Як паведамляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч, ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у межах узбуджанай крымінальнай справы.